Home » Аб атэстацыі педагагічных работнікаў

Аб атэстацыі педагагічных работнікаў

У выніку пошуку шляхоў эфектыўнага кіравання асобасна-прафесійным ростам педагогаў  праз  атэстацыю ў гімназіі склаўся алгарытм арганізацыі і правядзення атэстацыі, які будуецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі актамі.

У ходзе атэстацыі вырашаюцца наступныя задачы:

стымуляванне мэтанакіраванага, бесперапыннага павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў;

павышэнне эфектыўнасці і ўзроўню якасці педагагічнай працы;

забеспячэнне педагагічным работнікам магчымасці павышэння ўзроўню аплаты працы ў залежнасці ад удасканалення ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці;

выяўленне перспектыў выкарыстання патэнцыяльных магчымасцяў педагагічных работнікаў.

Асноўныя прынцыпы атэстацыі педагагічных работнікаў (п. 3 Інструкцыі – калегіяльнасць, сістэмнасць, цэласнасць экспертных адзнак) – дазваляюць забяспечыць аб’ектыўнае, карэктнае, добразычлівае стаўленне да атэстуемых  работнікаў.

Тэрмін паўнамоцтваў атэстацыйнай камісіі – адзін год з даты прыняцця загаду аб вызначэнні яе складу.

Атэстацыйная камісія абіраецца ў складзе не менш за пяць чалавек шляхам тайнага галасавання. На сходзе павінна прысутнічаць больш за палову педагагічных работнікаў установы адукацыі. У якасці членаў камісіі могуць быць выбраны педагагічныя работнікі, якія маюць першую, вышэйшую кваліфікацыйныя катэгорыі.

Выбраным ў атэстацыйную камісію лічацца педагагічныя работнікі, за якіх прагаласавала больш за 50 працэнтаў удзельнікаў сходу.

У склад атэстацыйнай камісіі ўстановы адукацыі ўваходзіць кіраўнік або па яго рашэнню іншае ўпаўнаважаная ім асоба, а таксама прадстаўнік прафсаюзнага камітэта. Яны ў бюлетэнь тайнага галасавання не ўносяцца.

Склад атэстацыйнай камісіі вызначаецца загадам дырэктара і да 1 кастрычніка бягучага года даводзіцца да ведама педагагічных работнікаў.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу калектыву педагаічных работнікаў тут 

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь