Home »

 
 

Гімназія для мяне – гэта…

 

НАВІГАЦЫЯ

Гімназія для мяне – другі дом. Я ганаруся ёю. Яе першы дырэктар – Мірон Мікалай Уладзіміравіч – і іншыя настаўнікі дапамагалі нашай гімназіі стаць такой прыгожай і самай лепшай ва ўсёй вобласці. Наша гімназія ўжо 25 гадоў вучыць усіх, дае крылы дарослым вучням і рыхтуе да жыцця маленькіх, выпраўляючы іх у казачныя падарожжы. Яна дае магчымасць прымаць удзел у розных спартыўных спаборніцтвах і алімпіядах. І мы заўсёды будзем ведаць, што настаўнікі, якія працуюць у гімназіі, падтрымаюць нас у цяжкі момант.

Уладзіслава Грынкевіч, 6 “Б” клас

Гімназія для мяне – гэта ўсё. І радзіма, і дом, і другая мама. Гімназія навучыла мяне вельмі многаму. Я ганаруся гімназіяй. І тым, як яна выглядае, і вельмі разумнымі настаўнікамі, якія могуць мяне зразумець і параіць мне што-небудзь.

Карына Кміт, 6 “М” клас

Мне вельмі падабаецца вучыцца ў гімназіі. Пасля ўрокаў нават не хочацца адыходзіць з яе і развітвацца з маімі сябрамі. У гімназіі вельмі добрыя настаўнікі. Ёсць у ёй мноства вясёлых заняткаў. І амаль увесь клас спявае ў хоры. Нам так весела ў гімназіі! Я вельмі моцна паважаю яе і люблю!

Ангеліна Бабок, 6 “М” клас

Гімназія для мяне – гэта заўсёды светлыя класы, любімыя сябры, разумныя настаўнікі. Пасля выпуску з яе многія вучні становяцца знакамітымі. Настаўнікі шануюць кожнага вучня. Яны становяцца сапраўднымі сябрамі для дзетвары. Усе тэмы, якія нам расказваюць, мы заўсёды разумеем. У гімназіі ёсць шмат розных гурткоў. Некаторыя вучні ходзяць на музыку і спяваюць розныя песні, выступаюць на канцэртах. Гімназія для вучняў – другі дом.

Дар’я Лісаковіч, 6 “М” клас

Я вельмі люблю маю гімназію. Я люблю вучыцца ў гэтым месцы. У мяне добрыя вынікі ў вучобе. Першае месца ў раённай алімпіядзе па англійскай мове я атрымала дзякуючы таму, што ў нашай гімназіі найлепшыя настаўнікі. Я люблю гімназію з-за спорту. Я магу гуляць у валейбол дзякуючы гімназіі, і мне не трэба ездзіць у Мінск дзеля гэтага. А яшчэ я ўмею іграць на гітары. Мая мама вельмі хацела, каб я навучылася іграць на гэтым інструменце. У сваёй гімназіі ажыццявіла гэтае жаданне. Гімназія – найлепшае месца з тых, што я ведаю.

Маргарыта Стэльмах, 6 “М” клас

У гімназіі я вучуся ўжо 6 гадоў і разумею: лепшай школы няма! Хоць я і не выдатнік і не гордасць гімназіі, мне хочацца вучыцца ў гэтым месцы. Мне вельмі падабаюцца настаўнікі, і ўсе, хто працуе ў гімназіі. Я люблю сваю гімназію!

Антон Акуловіч, 6 “М” клас

Гімназія ператаварылася ў другі дом для мяне з першага класа! Я хадзіла ў гімназію з бляскам у вачах. Гімназія мяне вучыла ўсяму, што ведае сама. Праз чатыры гады мне давядзецца пайсці адсюль, але я буду любіць гімназію вечна.

Малання Счасновіч, 6 “М” клас

Я вельмі ганаруся тым, што вучуся ў гімназіі. Тут ёсць мае сябры, яны добрыя і жыццярадасныя. Дзеці ў гімназіі праяўляюць свае таленты. Гімназія – гэта месца, дзе вучні атрымоўваюць шмат ведаў. Гімназію я буду памятаць заўсёды.

Наталля Высоцкая, 6 “М” клас

Я вельмі ганаруся сваёй гімназіяй. Таму што тут мае сябры, вельмі добрыя, а часам строгія настаўнікі. Мы атрымоўваем салодкую стому ад урокаў. Мы дзякуем настаўнікам за вялікія поспехі ў вучобе. Нам бывае цяжка, але мы дасягаем сваіх, для нас вялікіх, поспехаў. Я люблю сваю гімназію.

Доўнар Аляксандр, 6 “М” клас

Гимназия для меня – это образование, друзья, хорошие учителя и вкусная едаJ. Когда у тебя плохое настроение, всегда спасают понимающие педагоги и друзья. Мне понравилось, когда я сдавала экзамены и услышала, что я прошла. Это был великолепный день! В гимназии есть лагеря, которые помогают детям быть занятыми и развиваться в спорте и учебных предметах. Нам всегда дают возможность придумать интересные занятия на 6-й день и остальные. Посвящение в гимназисты было интересное и увлекательное, мы показывали свои таланты, потому что у каждого гимназиста есть талант. Я буду помнить мой второй дом всю жизнь!

Ирина Стадник, 6 «М» класс

В нашей гимназии много учителей, которые учат не только урокам, но и жизни. В гимназии я знакома со многими людьми, которые помогают мне. Здесь я активничаю, принимаю участие во многих мероприятиях. Могу попробовать всё, что можно сделать в дальнейшем. Здесь меня научили петь, танцевать и быть открытой! Я горжусь нашей гимназией – мамой!

Анастасия Ильина, 6 «М» класс

Для меня гимназия – это друзья, учителя, всякие разные кружки и конкурсы. У меня в гимназии очень много хороших друзей. Все здесь добрые, умные и воспитанные. За каждую олимпиаду даются грамоты. Учителя добрые и отзывчивые. Самые главные праздники мы всегда празднуем вместе. А ещё в гимназии очень много кружков: и спортивных, и музыкальных, и творческих. Я очень люблю свою гимназию!

Дарья Тимофеева, 6 “М” класс

Гімназія – тое месца, дзе я шмат чаму навучылася. Менавіта тут пачала сваё “дарослае” жыццё. Калі я ў першы раз пераступіла парог гімназіі, я вельмі ганарылася: “Я буду вучыцца ў ГІМНАЗІІ! Я навучуся шмат чаму!” Тут я навучылася працаваць, вучыцца, аналізаваць, спачуваць, суперажываць… Тут я адчула сябе сапраўдным дарослым чалавекам. Мне вельмі пашанцавала з настаўнікамі. Яны навучылі мяне вучыцца, тлумачылі, дапамагалі. Я ім вельмі ўдзячна. Я спадзяюся, што я навучуся яшчэ шмат чаму ў гэтай цудоўнай Краіне Гімназіі.

Наталля Рагожкіна, 7 “В” клас

 Гімназія для мяне быццам другі дом, у якім я ўпершыню сустрэў сяброў і першае сваё каханне. Гімназія – гэта месца, дзе я ўпершыню даведаўся, як лічыць, як пісаць і як адносіцца да ўсяго свету. Смак усіх радасцей і засмучэнняў, дасягненняў і паражэнняў я паспытаў у гімназіі. Калі я ўпершыню зайшоў у светлы клас і ўбачыў прыгожую настаўніцу, маё сэрца забілася хутчэй, і мне так захацелася вучыцца, што я рабіў усё, каб атрымаць веды. Гімназія для мяне – гэта сям’я, у якой кожны цэніць, любіць і паважае ўсіх, хто знаходзіцца побач.

Іван Калантай, 7 “В” клас

 

НАВIНЫ »

Расклад факультатыўных заняткаў міжшкольнага педагагічнага класа 16 снежня

Расклад факультатыўных заняткаў міжшкольнага педагагічнага класа 16 снежня

10 клас 9.00-10.30 уводзіны ў педагогіку кабінет 22 10.45-12.15 руская мова кабінет 213 беларуская...

 
ВНИМАНИЕ: УЧЕНИК ГОДА – 2017!

ВНИМАНИЕ: УЧЕНИК ГОДА – 2017!

С целью выявления самых успешных учащихся гимназии г.Дзержинска по итогам 2017 года проводится...

 
В центре внимания:  профилактика зависимого поведения у подростков

В центре внимания: профилактика зависимого поведения у подростков

11 и 13 декабря в нашей гимназии прошли родительские собрания, участниками которых стали родители...

 
A Potluck Party

A Potluck Party

В субботу 9 декабря мы все собрались в нашем кабинете английского языка, хотя уроков в этот...

 
Гімназічная субота запрашае!

Гімназічная субота запрашае!

Азнаёмцеся з планам правядзення гімназічнай суботы 16 снежня  2017 года  тут

 
Химический факультет БГУ приглашает…

Химический факультет БГУ приглашает…

Для тех, кто планирует поступать на химический факультет, проводятся БЕСПЛАТНЫЕ занятия,...

 
Клуб «X‒Stream» предлагает…

Клуб «X‒Stream» предлагает…

Английский буду я учить ‒ Зачем хотите вы спросить? Затем, что в наше время Любой язык не...

 
9 снежня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Зімовы калейдаскоп”

9 снежня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Зімовы калейдаскоп”

Навучэнцы 3, 5, 8, 9, 10 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у рамках якога былі арганізаваны:...

 
ЗАПРАШАЕМ НА НАВАГОДНІЯ СВЯТЫ!

ЗАПРАШАЕМ НА НАВАГОДНІЯ СВЯТЫ!

Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі, паважаныя бацькі і педагогі! Запрашаем вас прыняць удзел у...

 
О проведении гимназического этапа районного конкурса «Ученик года Дзержинского района – 2017»

О проведении гимназического этапа районного конкурса «Ученик года Дзержинского района – 2017»

С целью выявления самых успешных учащихся гимназии г.Дзержинска в учебной деятельности,...