Home »

 
 

Летапіс гімназіі

 

НАВІГАЦЫЯ

Дзяржынская беларуская гімназія (першая назва гімназіі) як установа новага тыпу была створана ў 1991 годзе на базе СШ № 3 з паглыбленым вывучэннем замежных моў. Дырэктар Мірон Мікалай Уладзіміравіч.
Асноўнай мэтай узнікнення гімназіі было стварэнне ўмоў, у якіх можа развівацца свабодная і адказная асоба, чалавек, орыентаваны на дабрыню і актыўнае сацыяльнае ўзаемадзеянне, прафесіянал у любой галіне.
У 1997 годзе гімназія паспяхова прайшла акрэдытацыю. Дырэктар Мірон Мікалай Уладзіміравіч.
У 2005 годзе – атэстацыю. Дырэктар Сухнат Васілій Анатольевіч.
У 2005 годзе Дзяржынская беларуская гімназія была перайменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі«Гімназія г.Дзяржынска».
Гімназія эфектыўна функцыянуе на працягу 26 гадоў. За гэтыя гады са сцен нашай навучальнай установы выйшла 1412 выпускнікоў, з іх 382 (283+99) былі ўзнагароджаны залатым і сярэбраным медалямі (27 %).
Высокая якасць адукацыі пацвярджаецца дадзенымі рэйтынгаў школ, паспяховым удзелам вучняў у алімпіядах, конкурсах творчых, праектных, даследчых работ, паступленнем выпускнікоў у дзяржаўныя ВНУ на бюджэтную аснову, сярод якіх БДУ, БНТУ, МДЛУ, БДЭУ, БДМУ і іншыя.

Версия на русском языке
У 2014 годзе гімназія заняла 1 месца ў намінацыі «Лепшая ўстанова адукацыі ў арганізацыі вучэбнага працэсу» ў спаборніцтве «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» сярод устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна.
Па рэйтынгу Міністэрства адукацыі па выніках цэнтралізаванага тэсціравання ў 2014 годзе Гімназія г. Дзяржынска ўвайшла ў ТОП-100 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У 2014/2015 навучальным годзе гімназія з’яўлялася пляцоўкай для ажыццяўлення рэспубліканскага эксперыментальнага праекта “Апрабацыя мадэлі незалежнай выніковай атэстацыі вучняў па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі»
У 2015 годзе навучэнцы гімназіі атрымалі 3 дыпломы першай ступені і 1 дыплом трэцяй ступені ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.
З кастрычніка 2015 года дырэктарам гімназіі працуе Паўхлеб Людміла Станіславаўна.
У 2016 годзе навучэнцы гімназіі атрымалі 3 дыпломы трэцяй ступені ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды, 2 выпускнікі гімназіі атрымалі 100-бальны вынік у цэнтралізаваным тэставанні (па беларускай мове і фізіцы).
У 2016 годзе гімназія паспяхова прайшла пацверджанне акрэдытацыі.
У 2016/2017 навучальным годзе гімназія з’яўляецца пляцоўкай для ажыццяўлення рэспубліканскага эксперыментальнага праекта “Апрабацыя мадэлі мабільнага навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі з выкарыстаннем электронных навучальных матэрыялаў.”
У 2017 годзе навучэнцы гімназіі атрымалі 3 дыпломы ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды: дыплом I ступені па матэматыцы, дыплом III ступені па матэматыцы і дыплом III ступені па хіміі.
Па выніках абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі, аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў па развіцці рэгіянальнай сістэмы адукацыі па выніках 2016 года у намінацыі «Лепшая гімназія, ліцэй» – Гімназія г. Дзяржынска стала лаўрэатам конкурса – заняла 3 месца сярод гімназій і ліцэяў Мінскай вобласці. Дырэктар Паўхлеб Л.С.

Па выніках абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі, аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў па развіцці рэгіянальнай сістэмы адукацыі па выніках 2017 года у намінацыі «Лепшая гімназія, ліцэй» – Гімназія г. Дзяржынска стала пераможцам конкурса – заняла 1 месца сярод гімназій і ліцэяў Мінскай вобласці. Дырэктар Паўхлеб Л.С.

Прыступкі педагагічнага майстэрства калектыву адзначаны шматлікімі ганаровымі граматамі, дыпломамі, адмысловымі прэміямі не толькі раённага, абласнога, але і рэспубліканскага, а таксама міжнароднага ўзроўню.

Гімназіі г. Дзяржынска – 25 гадоў: святкуем разам!

Думкі вучняў аб гімназіі сабрала настаўніца беларускай мовы і літаратуры, выпускніца гімназіі Кацярына Аляксандраўна Мінько.

Мысли вслух, или Вас здесь ждут…

НАВIНЫ »

Расклад факультатыўных заняткаў міжшкольнага педагагічнага класа 21 красавіка

Расклад факультатыўных заняткаў міжшкольнага педагагічнага класа 21 красавіка

10 клас 9.00-10.30 уводзіны ў педагогіку кабінет 22 10.45-12.15 руская мова кабінет 21 11 клас 9.00-10.30 руская...

 
Гімназічная субота запрашае!

Гімназічная субота запрашае!

Азнаёмцеся з планам правядзення гімназічнай суботы 21 красавіка тут

 
Зажги костёр добра!

Зажги костёр добра!

Пионеры нашей дружины приняли участие в районном этапе VI республиканского смотра-конкурса...

 

16 красавіка шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Вясновы калейдаскоп”.

Навучэнцы 2 класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных эстафет “Вясёлыя старты”. У суботні дзень...

 

Хорошее образование. Где получить?

Где можно получить хорошее образование, чтобы в перспективе  стать грамотным и востребованным...

 
ЛИДЕР – это звучит гордо!

ЛИДЕР – это звучит гордо!

Откуда берутся лидеры в нашем обществе? Одни считают, что лидерами рождаются, другие утверждают,...

 
Пятница, тринадцатое – день хорошего настроения.

Пятница, тринадцатое – день хорошего настроения.

Наконец-то весна пришла в наш город! Настоящая! Снег растаял! А на небе такое чудесное солнышко!.....

 
Определены победители областного этапа республиканского конкурса «JuniorSkills Belarus»

Определены победители областного этапа республиканского конкурса «JuniorSkills Belarus»

Завершился областной этап II Республиканского конкурса по основам профессиональной подготовки...

 

Об организации приёма в первые классы учреждений общего среднего образования

В целях реализации Указа Президента Республики Беларусь от 25 января 2018 г. № 30 «О приёме в...

 
О занятиях по программированию в субботу 14 апреля

О занятиях по программированию в субботу 14 апреля

14 апреля занятия по программированию будут проходить в кабинете № 31.(на третьем  этаже) Расписание...