Home » Лявон Целеш

Лявон Целеш

Лявон Целеш расказвае пра сябе: “Нарадзіўся ў 1941 годзе, у г.Мазыры. Бацька загінуў на фронце, давялося маці адной гадаваць нас траіх дзяцей. У школе большую ўвагу надаваў літаратуры і геаграфіі. 3 гады службы ў Арміі, затым 5 год вучобы ў Белдзяржуніверсітэце, на геаграфічным факультэце. Пасля заканчэння БДУ увесь час працаваў у палявых умовах па ўсёй Беларусі глебазнаўцам, затым – геолагам. Калі пайшоў на адпачынак, з’явілася цяга да журналістыкі, хаця ніколі ў жыцці не друкаваўся ў прэсе. Пачаў з крыжаванак, затым пачаў пісаць і артыкулы. На сённяшні час супрацоўнічаю з часопісамі “Роднае слова”, “Родная прырода”, “Маладосць”, “Вожык”. Часты госць на старонках газет “Голас Радзімы”,“Звязда”, “Краязнаўчая газета”, “Узвышша”, Наша слова”. Былі публікацыі ў малдаўскім і расійскім друку. Мае крыжаванкі друкуюць такія раённыя газеты як “Чырвоная зорк”(Узда). “Прамень”(Стаўбцы), “Астравецкая праўда” і шэраг іншых. Сваім актыўным жыццём  даю прыклад іншым пенсіянерам, што і на адпачынку нельга сядзець, склаўшы рукі. Такое маё крэда. У нас з Людмілай дзве ўнучкі і адзін унук, якіх мы вельмі любім. Сын Дзмітрый і дачка Юля жывуць у Мінску, а мы на сваёй сядзібе садзім бульбу, агуркі, памідоры, каб было і нам , і крыху дзецям. Сумаваць няма часу…”

 

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь