31 мая адзначае юбілейны дзень нараджэння першы дырэктар гімназіі, заснавальнік гімназіі, ганаровы грамадзянін горада Дзяржынска, Мікалай Уладзіміравіч Мірон.
Калектыў гімназіі ўдзячны лёсу, што даў магчымасць працаваць разам з разумным, мудрым, высокапрафесійным майстрам сваёй справы.
Пад кіраўніцтвам Мікалая Уладзіміравіча СШ №3 была ператворана ва ўстанову новага тыпу — Дзяржынскую беларускую гімназію. Гімназія заўсёды ішла ў нагу з часам, часцяком задаючы рытм руху іншым адукацыйным установам.
За гады працы было ўсё: поспехі і няўдачы, радасці і смутак. Але, галоўнае, была дружба і вялікая павага да сапраўднага педагога і чалавека.
Мікалай Уладзіміравіч валодае дзіўным педагагічным майстэрствам зносін з дзецьмі, калегамі, бацькамі. Ён патрабавальны і справядлівы, строгі і дыпламатычны. Яму ўдалося стварыць калектыў аднадумцаў, які прадуктыўна працуе і дагэтуль.
Мікалая Уладзіміравіча заўсёды рады бачыць у гімназіі і ў якасці настаўніка, і ў якасці суразмоўцы, і ў якасці дарадчыка.
У дзень юбілею хочацца ад усёй душы пажадаць Мікалаю Уладзіміравічу здароўя, бадзёрасці, аптымізму.
Ветэраны педагагічнай працы, работнікі гімназіі г. Дзяржынска
Віншаванне Мірону М.У. ад выкладчыкаў БДУ>>>
Из истории создания и развития гимназии
Николай Владимирович с внучкой Дашей, выпускницей гимназии 2011 года