9 лютага ў актавай зале гімназіі адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў на англійскай мове “Сардэчна запрашаем у свет паэзіі!» 16 удзельнікаў зрабілі ўсё магчымае, каб дабіцца добрых вынікаў і зачараваць аўдыторыю і журы! Вучнямі былі прадстаўлены вершы пра каханне і сяброўства, пра самых дарагіх людзей у нашым жыцці, пра Радзіму і надзеі.
Нашы вучні і настаўнікі ўзбагацілі свае веды і добра правялі час. Суддзі ацэньвалі ўдзельнікаў з улікам іх голаса і артыкуляцыі, разумення і інтэрпрэтацыі верша, агульнага ўражання.
Віншуем пераможцаў конкурсу!
Пераможцамі конкурсу 2016 сталі
Рудак Анастасія 6 «М»
Хаменка Святаслаў 7 «М»
Петухова Вольга 8 “В”
Аляксеева Анастасія і Пазьняк Паліна 8 «М»
Сіман Дар’я 9 «А»
Ачапоўская Вераніка 11 «Б»