Home » Секцыя настаўнікаў фізікі, астраноміі

Секцыя настаўнікаў фізікі, астраноміі

 

Тэма: Арганізацыя адукацыйнага працэсу па фізіцы і астраноміі ў 2013/2014 навучальным годзе

Мэта: стварэнне ўмоў для вывучэння нарматыўнай прававой і метадычнай базы арганізацыі адукацыйнага працэсу па прадмеце ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, паглыбленне ведаў педагогаў па пытаннях павышэння якасці адукацыйнага працэсу на аснове выкарыстання сучасных падыходаў да праектавання і правядзення заняткаў

Задачы: пазнаёміць педагогаў з нарматыўнымі прававымі дакументамі і інструктыўна-метадычнымі матэрыяламі, якія вызначаюць ідэалогію і стратэгію ў вобласці фізічнай і астранамічнай адукацыі; забяспечыць матывацыю настаўнікаў на карэктаванне ўласнай педагагічнай дзейнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных актаў і тэндэнцый развіцця адукацыі па прадмеце.

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада

Пытанні для абмеркавання:

1. Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па фізіцы і астраноміі ў 2013/2014 навучальным годзе:

1.1. Нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць устаноў адукацыі (у адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі).

                         Доўнар М.Л., настаўнік фізікі і астраноміі  ДУА “Гімназія г.Дзяржынска”

1.2.  Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі РБ “Аб выкладанні вучэбнага прадмета Фізіка”, “Астраномія” у 2013/2014 навучальным годзе”.

Азаркевіч А.М., настаўнік фізікі  ДУА “Гімназія  г.Фаніпаля”

1.3.      Вучэбна-метадычнае забеспячэнне арганізацыі адукацыйнага працэсу па фізіцы і астраноміі і факультатыўных заняткаў у 2013/2014 навучальным годзе.

                              Сахно І.М., настаўнік фізікі ДУА “Негарэльская СШ №1”,                                                    

1.4.  МЕТАДЫЧНЫЯ  РЭКАМЕНДАЦЫІ па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення.

Пракапчук А.У., настаўнік фізікі  ДУА “Станькаўская СШ ім.М.Казея”

2. Арганізацыя адукацыйнага працэсу па фізіцы ў 2013/2014 навучальным годзе:

2.1. Сучасныя патрабаванні да вучэбных заняткаў па фізіцы і астраноміі як асноўнай формы арганізацыі навучання.

Бікарэвіч А.Ф., настаўнік фізікі ДУА “СШ №4 г. Дзяржынска”

2.2.            Спецыфіка дзейнасці настаўніка пры комплексным выкарыстанні новых педагагічных і інфармацыйных (камп’ютарных) тэхналогій.

Градавец М.М., настаўнік фізікі ДУА “Томкавіцкі ВПК ЯС – СШ”

2.3.             Сістэмны падыход да аналізу і самааналізу вучэбных заняткаў.

Жураўская Л.Р., настаўнік фізікі ДУА “Наваселкаўскі ВПК ДС – СШ”

 

Метадычныя рэкамендацыі.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь