Home » Цікава ведаць…

Цікава ведаць…

Даведка аб Дзяржынскім раёне
Па сведках вядомага беларускага пісьменніка і этнографа П.М.Шпілеўскага ў  Койданаўскай праваслаўнай царкве, якая згарэла, была ікона з подпісам “Крутагор’е, 1146 год”, аб чым ён піша ў сваім “Вандраванні па Палессю і беларускаму краю” . Менавіта з гэтага года вядзецца летазлічэнне горада, які вядомы сучаснікам па трох назвах – Крутагор’е, Койданава, Дзяржынск. Сёння Дзяржынск – цэнтр раёна ў Мінскай вобласці, які знаходзіцца ў 38 км. ад сталіцы Рэспублікі  Беларусі. Насельніцтва больш за 26 тысяч жыхароў. Дзяржынскі раён займае цэнтральную частку Мінскай вобласці, утвораны 17 ліпеня 1924 года. Плошча – 1,2 тысяч кв.км. Насельніцтва раёна складае больш за 61,3 тысячы чалавек. Аснова эканомікі раёна –  сельскагаспадарчая вытворчасць. Галоўныя напрамкі сельскай гаспадаркі – мяса-малочная жывёлагадоўля, ільнаводства. На тэрыторыі раёна знаходзіцца вядомая ў Рэспубліцы Беларусь Дзяржынская бролерная птушкафабрыка, якая цяпер ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства “Агракамбінат “Дзяржынскі”. Прамысловасць прадстаўлена 22 прамысловымі прадпрыемствамі розных форм уласнасці, на якіх працуе больш за чатыры тысячы чалавек. Найбольш вядомыя: завод “Аграмаш”, “Дзяржынскі маторарамонтны завод”, “Дзяржынскі лён”, “Дзяржынская швейная фабрыка “ЭЛІЗ”, “Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод”, “Дзяржынскі вопытна-механічны завод”, філіял завода “Фаніпальскі вопытна –механічны завод “Дорстройіндустрыя”, прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “МАВ”, прыватнае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства “ІМА”, сумеснае беларуска-дацкае прадпрыемства “Унамедыкал” і многія іншыя.
Па тэрыторыі раёна праходзіць аўтатраса Мінск – Брэст і чыгуначная магістраль таго ж  напрамку.
Дзяржынск актыўна развівае сацыяльна-эканамічныя і культурныя сувязі са сваімі гарадамі – пабрацімамі: Валакаламскам (Расійская Федэрацая) і Васільковам (Украіна). Аддзел адукацыі  Дзяржынскага райвыканкама цесна супрацоўнічае з камітэтам па адукацыі Ціхвінскага раёна Ленінградскай вобласці. 7 красавіка 2009 года падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве  паміж  рэгіёнамі ( Дзяржынскім раёнам Мінскай вобласці
Рэспублікі Беларусь і Ціхвінскім муніцыпальным раёнам Ленінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі) у галіне адукацыі.
У біяграфіі Дзяржынскага раёна ёсць унікальныя факты. 1921 – 1939 гады- гэта прыгранічная зона, і чыгуначная станцыя “Негарэлае” з’яўлялася галоўнымі варотамі ў Заходнюю Еўропу і Амерыку для СССР. Першая ў Беларусі МТС была створана ў 1930 годзе ў Койданаве. Адзіны ў БССР нацыянальны польскі раён быў арганізаваны на Дзяржыншчыне і праіснаваў з 1932 па 1937 год. А яшчэ тут знаходзіцца самая высокая кропка Беларусі – гара Дзяржынская (345 метраў над узроўнем мора)
2002 годзе адкрыты парк актыўнага адпачынку “Якуцкія горы”, у 2010 годзе –   Цэнтр экалагічнага турызму“Станькава”.
У горадзе Дзяржынску знаходзіцца адзіны ў Рэспубліцы Беларусь дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.
У весцы Коскі захавана  кананізаваная, далучаная да ліку беларускіх святых Валянціна Мінская, да магілы якой прыязжаюць паломнікі не толькі з Беларусі, але і з іншых краін свету.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь