Home » 5 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “З добрым настроем у новы навучальны год!”.

5 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “З добрым настроем у новы навучальны год!”.

Вучні 4 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”. Вучні 5 класаў прынялі актыўны ўдзел у спартландыі “Прывітанне, восень!”.

Вучні 10 класаў – будучыя навучэнцы міжшкольнага педагагічнага класа – у суботні дзень сустрэліся прадстаўнікамі аддзела адукцыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама, выкладчыкамі БДПУ імя М. Танка, педагогамі гімназіі і вучнямі іншых школ раёна.

У бібліятэцы гімназісты змаглі азнаёміцца з літаратурай у рамках кніжных выстаў “Новыя кнігі”, “На цябе, наша моладзь, надзея!”, “Быць дзяржынцам – гэта гонар!”.

Піянеры дружыны “Спадчына” прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Пішы па-беларуску ПРАВІЛЬНА!”, прысвечанай Дню беларускай пісьменнасці, а актывісты ПА ГА “БРСМ” – у дабрачыннай акцыі “У школу з дабрым сэрцам”.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь