Home » Навiны » Віншуем пераможцаў раённага конкурсу “Баль літаратурных герояў”!

Віншуем пераможцаў раённага конкурсу “Баль літаратурных герояў”!

27 сакавіка адбыўся раённы конкурс “Баль літаратурных герояў” – “Баль! Баль! Баль!” У бягучым навучальным годзе раённы баль паклікаў самых таленавітых і крэатыўных акцёраў з ліку вучняў устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна ў сёмы раз.

На суд журы вучні і педагогі нашай гімназіі прадставілі ўрывак з камедыі А.М. Астроўскага “Шалёныя грошы”, за які былі ўзнагароджаны дыпломамі “За творчы падыход”, “За акцёрскае майстэрства” і “За стварэнне атмасферы балю”.

Вучаніцы 10 класа Тумель Анастасія і Маслоўская Лізавета атрымалі дыпломы “За лепшае выкананне роляў”.

Шчыра віншуем усіх удзельнікаў конкурсу і выказваем словы падзякі педагогам гімназіі Колбун Ірыне Анатольеўне, Карвоўскаму Юрыю Адольфавічу, Цімашэнка Святлане Францаўне за плённую працу, а таксама ўсім тым, хто дапамог акцёрам гімназіі атрымаць перамогу!

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь