Home » Навiны » З памяццю ў сэрцы

З памяццю ў сэрцы

[mudslide:picasa,0,gymndz.school,6148251890773430961]9 Мая вучні і педагогі нашай гімназіі прынялі ўдзел у раённых святочных мерапрыемствах, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вучні 7-11 класаў, педагогі сталі ўдзельнікамі ўрачыстага шэсця на гарадскую плошчу i да Брацкiх могiлак, святочнага мітынгу.

Вучні 5-6 класаў – піянеры дружыны “Спадчына” – прынялі ўдзел у арганiзацыi “жывога калiдора” уздоўж вулiцы Першаленiнскай i Вахты памяцi на Брацкiх могiлках, а затым – у міжнароднай акцыі “Пасланцы міру”.

Вучні 10 “Б” класа і кіраўнік Музея Баявой славы Гарэлік М.У. сталі ўдзельнікамі раённай выставы-прэзентацыі “Праўнукі аб Перамозе”, якая прайшла 9 мая на цэнтральнай гарадской плошчы.

Артысты нашай гімназіі мелі магчымасць прадэманстраваць свае таленты падчас канцэртнай праграмы “З памяццю ў сэрцы”, якая таксама адбылася на цэнтральнай плошчы горада.

9 Мая вучні нашай гімназіі былі адзначаны наступнымі ўзнагародамі за ўдзел у раённых мерапрыемствах, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі: дыпломам III ступені за ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага фестываля-конкурсу “Вянок Славы” і дыпломам за высокі ўзровень выканання Палатна Перамогі “70 год пад мірным небам”.

Вынік удзелу каманды гімназіі ў лёгкаатлетычнай эстафеце “Дарогамі пераможцаў” – 3 месца.

Віншуем пераможцаў і выказваем шчырыя словы падзякі ЎСІМ удзельнікам святочных мерапрыемстваў!

Адміністрацыя гімназіі


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь