Home » Навiны » Урокі Мужнасці для гімназістаў

Урокі Мужнасці для гімназістаў

Doc3_0018 мая ў 1-11 класах нашай гімназіі прайшлі Ўрокі Мужнасці, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Ярка і запамінальна прайшоў такі ўрок для вучняў 8 класаў. Урок Мужнасці стаў выніковым мерапрыемствам педагагічнага праекта грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці “Я крывінка твая, Беларусь!”. У рэалізацыі дадзенага праекта ў бягучым навучальным годзе прымалі ўдзел класныя кіраўнікі, вучні 8 класаў, бацькі.

У час Ўрока Мужнасці хлопчыкі і дзяўчынкі згадалі асноўныя даты і падзеі Вялікай Айчыннай вайны, чыталі вершы і выконвалі песні ваеннай тэматыкі. А вучні 8 “М” класа Бахта Раман і Сянчыхін Ілля нават правялі віртуальную экскурсію па вуліцах Дзяржынска, назвы якіх тым ці іншым чынам звязаны з вайной.

Дарэчы, 6 мая Раман і Ілля прадставілі сваю экскурсію пад назвай “Гісторыя ў назвах і людзях” на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў “Мая Радзіма – Беларусь. Работа была адзначана Дыпломам II ступені.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

[mudslide:picasa,0,gymndz.school,6150162060920876017]


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь