Home » Навiны » Запрашаем у школьныя аздараўленчыя лагеры!

Запрашаем у школьныя аздараўленчыя лагеры!

 З 01 па 20 чэрвеня 2015г. на базе нашай гімназіі будуць працаваць тры лагеры з дзённым знаходжаннем:

  •  аздараўленчы лагер “Дружба”,
  • профільны лагер “Эрудыт”,
  • лагер працы і адпачынку “Пчолка”.

У аздараўленчы лагер Дружба мы запрашаем вучняў 1-4 класаў. У лагеры “Дружба” дзяцей чакаюць:

  • гульні на свежым паветры,
  • спартыўныя турніры і эстафеты,
  • конкурсы і віктарыны,
  • экскурсіі,
  • прагулкі ў парк, ГДК,
  • кінатэатр “Эра” і многае іншае.

У профільным лагеры Эрудыт мы будзем рады бачыць вучняў 5-8 класаў. У лагеры “Эрудыт” дзецям будуць прапанаваны:

  • віртуальныя падарожжы,
  • пазнавальныя гульні,
  • конкурсныя праграмы,
  • спартландыі,
  • прагулкі на свежым паветры …

У лагер працы і адпачынку Пчолка мы запрашаем вучняў 8 класаў. У рамках дадзенага лагера ў вучняў гімназіі будзе магчымасць папрацаваць і атрымаць сваю першую заработную плату на базе гімназіі і ў ААТ “Крутагор’е – Петкавічы”, а таксама прыняць удзел у цікавых выхаваўчых мерапрыемствах!

Сябры! Мы чакаем вас у школьных лагерах і жадаем усім вам самых карысных, самых цікавых, самых незабыўных канікул!

Адміністрацыя гімназіі


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь