23 мая 2015 на базе гімназіі з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска адбылася Рэспубліканская алімпіяда-конкурс знаўцаў кітайскай мовы «Мост Кітайскай мовы» сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У ёй прынялі ўдзел 95 навучэнцаў з 5 школ і гімназій горада Мінска, Рэспубліканскіх інстытутаў кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і МДЛУ, навучальных устаноў Віцебска, Оршы, Дзяржынска, Смалявічскага раёна Мінскай вобласці.
5 вучняў нашай гімназіі, якія вывучаюць кітайскую мову ў якасці другой замежнай мовы на факультатыўных занятках і занятках аб’яднанняў па інтарэсах прынялі ўдзел у конкурсе.
У рамках конкурсу 3 навучэнкі нашай гімназіі другой узроставай групы (5-6 класы) Ліснеўская Марыя, Рагожкіна Наталля і Разумік Анастасія выступілі з творчым нумарам і ўзнагароджаны граматамі.
Двое навучэнцаў гімназіі – удзельнікі трэцяй узроставай групы (7-8классы) – індывідуальна выконвалі тэставыя заданні пра традыцыі, культуру, мову і гісторыі Кітая, прынялі ўдзел у конкурсе аратарскага мастацтва па прапанаваных тэмах ў рамках вучэбнай праграмы (індывідуальна, да 3 хвілін) і паказалі творчыя нумары. Хмара Вадзім і Кісіцкая Марына ўзнагароджаны дыпломамі III ступені.
Адміністрацыя гімназіі выказвае падзяку ўсім удзельнікам конкурсу і настаўніку Фу Сюесін. Жадаем далейшых поспехаў!