Home » Навiны » Беларускі тэатр

Беларускі тэатр

Усім вядома, што ў нашай гімназіі асноўным напрамкам дзейнасці з’яўляецца развіццё інтэлектуальных  здольнасцей вучняў, стварэнне ўмоў для паспяховага засваення імі вучэбных праграм. Гэта не раз  пацвярджалі  нашы гімназісты, радуючы сваімі дасягненнямі  на алімпіядах, конкурсах даследчых работ, турнірах…

Разам з тым важнае значэнне ў гімназіі надаецца развіццю творчых здольнасцей вучняў.  Ужо многа год у гімназіі працуе  аб’яднанне па інтарэсах  “Беларускі тэатр”. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры па чарзе  ўзначальваюць яго. Сёлета з гурткоўцамі працавала Волчанка Алена Іванаўна.  Але , бясспрэчна, вялікую ролю ўжо некалькі  год запар у рабоце гуртка  адыгрывае рэжысёр Карвоўскі Юрый Адольфавіч.  Ён па-майстэрску дапамагае раскрыцца вучням, знаходзіць цікавыя шляхі рэалізацыі аўтарскай  ідэі. Кожны  раз  вучні радуюць сваіх сяброў і настаўнікаў  выразнымі выступленнямі. Не выключэннем стаў і гэты год. У маі адбылася чарговая прэм’ера. На гэты раз увазе гледачоў быў прадстаўлены спектакль па матывах камедыі М. Матукоўскага “ Мудрамер”.  Вучні і настаўнікі з задавальненнем паглядзелі выступленне і яшчэ раз упэўніліся, што ў гімназіі вучацца  таленавітыя і творчыя дзеці!

IMG_7369[1]

Адміністрацыя гімназіі выказвае падзяку юным акцёрам і кіраўнікам тэатра.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь