Home » Навiны » ВІЗІТНАЯ КАРТКА выпускнікоў 2015 года ДУА “Гімназія г. Дзяржынска”

ВІЗІТНАЯ КАРТКА выпускнікоў 2015 года ДУА “Гімназія г. Дзяржынска”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г. Дзяржынска” ганарыцца сваімі творчымі, актыўнымі, эрудзіраванымі выпускнікамі!

Сярод нястомных удзельнікаў і пераможцаў алімпіяднага руху хацелася б адзначыць Чырвонага Кірыла – дыпламанта першай ступені заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Англійская мова”, Трацэўскага Аляксея – дыпламанта трэцяй ступені заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Інфарматыка” – сёння ўжо студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Бібіка Аляксандра, Шпілеўскага Ягора, Бандарыка Сяргея, Каўпака Ілью, Кунашка Ігара, Фёдараву Вольгу, Марэцкую Анастасію, Быкоўскую Аляксандру, Якімовіча Яўгенія, Свірыдзенка Алега, Дзядзюлю Аляксандра.

У даследчай дзейнасці змаглі рэалізаваць сябе Качук Лізавета, Дубовік Юлія, Сапурын Павел, Багдановіч Надзея.

Творча і запамінальна прадставілі гімназію на традыцыйным раённым конкурсе “Баль! Баль! Баль!” Шабараў Уладзіслаў, Качук Лізавета, Грыбанава Вікторыя, Сарган Антон, Сапурын Павел, Багдановіч Надзея, Рэвоцька Вікторыя, Якубоўская Анастасія, Куляева Дзіяна, Цішук Віктар, Котаў Ягор, Пятровіч Руслан, Бажок Вольга…

Мы ганарымся спартыўнымі дасягненнямі Сцяпанава Арсенія – пераможцы міжнароднага турніра “адзін на адзін” па стрытболе (“Minsk Street Games”), Канецкай Аліны, Гладкага Максіма, Кахаўца Уладзіслава, Асадчага Глеба, Шыбко Івана, Гашко Марыі, Гаўрылава Арцёма, Качук Лізаветы, Станкевіча Уладзіслава, Цішука Віктара, Якімовіча Яўгенія, Чарняўскага Данілы…

Дубовік Юлія, Сапурын Павел, Чарняўскі Даніла, Трацэўскі Аляксей з’яўляюца Лаурэатамі спецыяльнага фонда прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў.

Выпускнікі гімназіі г. Дзяржынска імкнуцца перамагаць! Яна заўсёды гатовы да новых адкрыццяў! Менавіта таму кожная новая перамога, кожная новая справа – гэта іх крок уперад, крок у будучыню!..


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь