Home » Навiны » Віншуем пераможцаў раённага турыстычнага злёту!

Віншуем пераможцаў раённага турыстычнага злёту!

З 23 па 25 чэрвеня па тэрыторыі парка актыўнага адпачынку “Якуцкія горы” праходзіў раённы турыстычны злёт школьнікаў Дзяржыншчыны. Вучні і педагогі нашай гімназіі прынялі актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве.

Каманда гімназіі “Лета” была ўзнагароджана дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама за перамогу ў наступных конкурсах у рамках злёту:

  • Конкурс ваенна-патрыятычнай песні – Дыплом I ступені,

  • Конкурс прадстаўлення каманд – Дыплом II ступені,

  • Конкурс турысцкіх навыкаў і побыту – Дыплом II ступені,

  • Конкурс краязнаўцаў – Дыплом III ступені.

Калектыў гімназіі таксама атрымаў сертыфікат на суму 3.000.000 беларускіх рублёў для набыцця спартыўна-турысцкага абсталявання.

Выказваем шчырыя словы падзякі ўсім ўдзельнікам турыстычнага злёту, а таксама педагогам гімназіі, якія рыхтавалі каманду да ўдзелу ў конкурсах і спаборніцтвах!!!

Адміністрацыя гімназіі


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь