Home » Навiны » Працоўнае лета гімназістаў

Працоўнае лета гімназістаў

З 01 па 20 чэрвеня 2015г. на базе нашай гімназіі дзейнічаў лагер працы і адпачынку “Пчолка”.

Лагер наведвалі 30 вучняў гімназіі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. Выхаванцы лагеры былі аб’яднаны ў два атрады – працоўны (хлопцы) і экалагічны (дзяўчаты). І хлопцы, і дзяўчаты працавалі на безе гімназіі.

Падчас працы ў ЛПА хлопцы фарбавалі жалезабетонны забор акрылавай фарбай, разбіралі і выносілі мэблю з базавых кабінетаў, дапамагалі наводзіць парадак у спальнях ГПД, абкапвалі кусты і прыбіралі скошаную траву, чысцілі бегавыя дарожкі на стадыёне і тэрыторыі гімназіі ад травы.

Дзяўчаты з экалагічнага звяна працавалі на клумбах і агародзе, а таксама з задавальненнем дапамагалі выхавацелям аздараўленчага лагера “Дружба” праводзіць з дзецьмі гульні, спаборніцтвы, іншыя мерапрыемствы, суправаджалі ў парк, на экскурсіі.

У час урачыстай лінейкі, прысвечанай завяршэнню працоўнай змены, усе выхаванцы лагера працы і адпачынку “Пчолка” былі ўзнагароджаны граматамі за добрасумленную працу і атрымалі падарункі.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь