Home » Навiны » Свята ведаў у гімназіі г. Дзяржынска

Свята ведаў у гімназіі г. Дзяржынска

1 верасня ў нашай гімназіі адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага 2015/2016 навучальнага года. Для ўсіх навучэнцаў і педагогаў гімназіі прагучаў першы званок.

Дзень ведаў у гімназіі быў прасякнуты асаблівай урачыстасцю, радасцю доўгачаканых сустрэч і новых пачынанняў.

Са словамі прывітання да ўдзельнікаў свята звярнуліся ганаровыя госці: намеснік начальніка аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Таццяна Анатольеўна Цвірко, упраўляючы справамі Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта Марыя Міхайлаўна  Дварэцкая, галоўны спецыяліст апарата ўпраўлення аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта Галіна Уладзіміраўна Гапанькова, намеснік начальніка па кадрах і ідэалагічнай рабоце Дзяржынскага РАУС Калоша Ігар Аляксандравіч, ідэолаг ААТ “ДЭМЗ” Каробкіна Алена Канстанцінаўна, намеснік дырэктара ПМК-190 Апанасік Віктар Іванавіч і старшыня прафкама ПМК-190 Луцэвіч Ірына Мікалаеўна, эканаміст ААТ “Крутагор’е-Петкавічы”  Кадлубовіч Ганна Алегаўна.

Асаблівым момантам Свята ведаў стала выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і ўзняцце Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Самых маленькіх удзельнікаў урачыстай лінейкі – першакласнікаў – навучэнцы і педагогі гімназіі сустрэлі з асаблівай радасцю.

Будучыя выпускнікі, навучэнцы 11 класаў гімназіі, звярнуліся да маленькіх вучняў са словамі пажадання і ўручылі традыцыйныя падарункі – школьныя сшыткі, цікавыя кніжкі, пазнавальныя “размалёўкі”.

Кожнаму хлопчыку і дзяўчынцы, што толькі пераступілі парог гімназіі ў якасці вучняў, было вельмі прыемна атрымаць кнігу-падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Кнігі ім уручылі актывісты гімназічнай піянерскай дружыны “Спадчына” і ПА ГА “БРСМ”.

Пасля ўрачыстых лінеек ва ўсіх класных калектывах гімназіі прайшлі святочныя ўрокі на тэмы: “На цябе, наша моладзь, надзея!” і “Быць дзяржынцам – гэта гонар!».

 

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

Глядзецць многа фотаздымкаў тут

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь