Home » Навiны » Настаўнік – гэта гучыць горда!

Настаўнік – гэта гучыць горда!

 

Ёсць словы вельмі важныя: свет, зямля, праца, свабода, хлеб…Ёсць родныя, дарагія словы: мама, тата, сябар, бабуля, дзядуля, Радзіма… Што ж азначае слова настаўнік? Настаўнік – гэта інжынер чалавечых душ, архітэктар характару, лекар хвароб росту, трэнер інтэлекту і памяці. Настаўнікі занятыя падрыхтоўкай нашай будучыні, яны выхоўваюць тых, хто заўтра зменіць наша цяперашняе пакаленне.

Дзяржыншчына  ганарыцца сваімі настаўнікамі. І хочацца, каб шэрагі іх папаўняліся маладымі спецыялістамі. А галоўнае – людзьмі зацікаўленымі, адданымі сваёй прафесіі.

Таму ўпершыню за шмат гадоў у нашым раёне на базе ДУА “ Гімназія г. Дзяржынска” адкрываецца міжшкольны педагагічны клас, вучні якога будуць  мець магчымасць пазнаёміцца з прафесіяй настаўніка, набыць  веды для паступлення ў педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка.

У суботу, пятага верасня, прайшла сустрэча вучняў з настаўнікамі, якія расказалі пра свой жыццёвы шлях у педагагічнай дзейнасці. Ганаровымі гасцямі сустрэчы былі намеснік начальніка аддзела адукацыі спорту і турызму Апраніч Таццяна Валянцінаўна, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі спорту і турызму Паўхлеб Людміла Станіславаўна, загадчык кафедрай гісторыі Беларусі і славянскіх народаў, кандыдат гістарычных навук,  дацэнт Вялікі Анатолій Фёдаравіч. Цікавыя расказы, выступленні артыстаў гімназіі ператварылі сустрэчу ў педагагічнае свята.

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце  І.І. Асадчая

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь