Home » Навiны » “Знайдзі хвілінку для ўсмешкі!”

“Знайдзі хвілінку для ўсмешкі!”

19 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Знайдзі хвілінку для ўсмешкі!”.

У суботні дзень працавала секцыя “Спартыўныя гульні”, у рамках якой гімназісты змаглі паспаборнічаць у настольным валейболе і футболе. Гімназісты таксама наведалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Юны стралок” і “Гуляем у футбол”.

У суботні дзень акцябраты і піянеры дружыны “Спадчына” прынялі актыўны ўдзел у конкурснай праграме “З Днём нараджэння, Смайлік!”, прысвечанай Дню нараджэння “смайліка” (19.09). У рамках праграмы дзеці паспаборнічалі ў наступных конкурсах: “Прадстаўленне каманд”, “Віншаванне для Смайліка”, “Насмяшы коміка” і інш. Пераможцамі сталі вучні 5 “А” класа (каманда “Аптымісты”).

Піянеры і актывісты ПА ГА “БРСМ” таксама сталі ўдзельнікамі гімназічнай акцыі  “Усміхнёмся разам”.

У шосты гімназічны дзень вучні 4 класаў былі задзейнічаны ў працоўным дэсанце “SOS – смецце!”. Мерапрыемства прайшло ў рамках Сусветнай акцыі “Ачысцім планету ад смецця”.

Вучням 6 “А” і 6 “Б” класаў была прапанавана прававая гульня “Я самы-самы” (педагог сацыяльны Фурса І.В.). Мерапрыемства прайшло на высокім арганізацыйным узроўні.

У гімназічную суботу прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа.

Вучні 4 “М” класа наведалі Эколага-біялагічны цэнтр і прынялі ўдзел у майстар-класе па аква-макіяжы. Вучні 5-7 класаў сталі ўдзельнікамі майстар-класа па світ-дызайне, які прайшоў ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў рамках рэалізацыі праекта “Творчасць без межаў”.

Вучні і бацькі 4 “Б” класа наведалі Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, дзе змаглі прагледзець спектакль “Дарога на Віфлеем”, а таксама прынялі ўдзел у экскурсіі па г. Мінску.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь