Home » Навiны » 26 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”

26 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”

У суботні дзень для вучняў 5-8 класаў прайшлі спаборніцтвы па пешаходным турызме. Працавала секцыя “Спартыўныя гульні”, у рамках якой гімназісты змаглі паспаборнічаць у настольным тэнісе і піянерболе. Гімназісты таксама наведалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Юны стралок” і “Гуляем у футбол”.

У шосты гімназічны дзень працавалі наступныя гімназічныя аб’яднанні па інтарэсах – “Чароўная палітра”, “Рукадзельніца”, “Юны журналіст”, “ФотаАРТ”, “Дожджык”, “Вясёлка”, “Гімназічны тэатр”, “Беларускі тэатр” і аб’яднанні па інтарэсах УДА – “Краіна майстроў” (ЦТДіМ) і “Турысцкая песня          ” (РЦТіК).

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа.

Вучні 11 “Б” класа прынялі ўдзел у Дні адчыненых дзвярэй у Акадэміі МУС РБ, г. Мінск.

Вучні, якія наведалі бібліятэку, змаглі азнаёміцца з літаратурай у рамках кніжных выстаў “Турызм – гэта цікава”, “Паэзія Дзяржыншчыны” і інш.

Вучням 4 “В” класа быў прапанаваны ўрок займальнай бяспекі, а вучні 3 “Б” здзейснілі экскурсію ў Эколага-біялагічны цэнтр.

Піянеры дружыны “Спадчына” сталі ўдзельнікамі гімназічнай выставы-конкурсу малюнкаў, прысвечаных Дню нараджэння піянерскай дружыны “Спадчына” , а таксама наведалі пасяджэнне раённага савета ГА “БРПА”.

Па ініцыятыве піянераў і актывістаў ПА ГА “БРСМ” у гімназіі другую суботу запар прайшла фота-акцыя “Усміхнёмся разам”.

У суботні дзень пачалася падрыхтоўка да конкурснай праграмы “Містэр гімназія – 2016”, якая пройдзе ў гімназіі ў час асенніх канікул бягучага навучальнага года.

Вучні, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Турыст” (РЦіК), адправіліся ў в.Станькава, дзе прынялі ўдзел у раённым мерапрыемстве “Дзень турыста”, прысвечаным Міжнароднаму дню турызму (27.09).


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь