Home » Навiны » Віншуем з перамогай !

Віншуем з перамогай !

24- 25 верасня 2015 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіў Міжнародны форум студэнцкай і вучнёўскай моладзі «Першы крок у навуку – 2015», дзе былі арганізаваны секцыйныя пасяджэнні школьнікаў з мэтай выяўлення таленавітых вучняў, якія выяўляюць цікавасць да навукова-даследчай дзейнасці. Лізавета Ждановіч, вучаніца 11 “А” класа, узнагароджана дыпломам II ступені ў секцыі «Гуманітарныя навукі і мастацтва» (Педагогіка. Псіхалогія. Сацыялогія) .  На форум Лізавета прадставіла распрацоўку сацыяльна-культурнага праекта на прыкладзе напрамка «Смак роднай мовы» у экацентры «Станькава». Віншуем Лізавету і яе кіраўніка Рагожкіну Святлану Рыгораўну з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь