Home » Навiны » 10 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух!”

10 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух!”

У суботні дзень вучні 3-11 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, прысвечанага Дню маці. У рамках Дня здароўя былі арганізаваны: спартландыя “Тата, мама, я – спартыўная сям’я” для вучняў 3 класаў, бацькоў; спаборніцтвы па кросе, скачках з разбегу, кіданню мяча (з мэтай выяўлення кандыдатаў у зборную гімназіі для ўдзелу ў спаборніцтвах па мнагаборству); спаборніцтвы па футболе і валейболе; конкурс “Меткі стралок”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі азнаёміцца з літаратурай у рамках кніжнай выставы “Яны жывуць побач з намі”, прымеркаванай да Сусветнага дня абароны жывёл (04.09), а таксама стаць удзельнікамі круглага стала “Што прынёс нам паштальён?”, арганізаванага да Сусветнага дня пошты (09.10).

Вучні 3 “М” класа наведалі Эколага-біялагічны цэнтр.

Актывісты вучнёўскага самакіравання сталі ўдзельнікамі пасяджэння Савета Дзіцячага раённага парламенту. Піянеры дружыны “Спадчына” і актывісты ПА ГА “БРСМ” прынялі ўдзел у падрыхтоўцы да канцэртнай праграмы, прысвечанай Дню маці, а таксама конкурснай праграмы “Містэр гімназія – 2015”.

У рамках Тыдня маці ў суботні дзень вучні, педагогі гімназіі, бацькі сталі ўдзельнікамі турысцкага свята “Тата, мама, я – турысцкая сям’я”, якое адбылося ў в.Станькава на базе РЦТіК, і літаратурна-музычнай кампазіцыі “Матулін сад” (4 “Б” клас).

Неабходна адзначыць, што і вучні 4 “Б” класа, і бацькі з задавальненнем прынялі ўдзел ва ўсіх прапанаваных ім конкурсах (“Назаві прафесіі матуль сваіх аднакласнікаў”, “Ласкавае слова для матулі”, “Маленькая гаспадыня” і інш.), а затым паглядзелі казку “Калабок на новы лад” і нават паўдзельнічалі ў ёй – дапамаглі Калабку вярнуцца дамоў, да бабулі і дзядулі.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь