Home » Навiны » Хто такі Агрык, або адкуль з’явіліся грошы?

Хто такі Агрык, або адкуль з’явіліся грошы?

IMG_20151009_0урок финграм9 кастрычніка 2015 года вучням 5-х класаў гімназіі пашчасціла трапіць на адзін з урокаў фінансавай пісьменнасці, якія традыцыйна праводзіць “Белаграпрамбанк” для сваіх самых маленькіх патэнцыйных кліентаў.

Радасці дзяцей не было межаў, бо ўрок аказаўся займальным і пазнавальным. Акрамя таго, самым дапытлівым па выніках віктарыны былі ўручаны карысныя прызы. І ўсе без выключэння атрымалі ў падарунак прыгожа аформленую кнігу на беларускай мове, прысвечаную фінансавым пытанням, напісаную ў даступнай форме.

Калі яшчэ дадаць тое, што сам Агрык у выглядзе раставой лялькі быццам сышоў з экрана адукацыйнага фільма і завітаў да нас у госці, то можна зразумець эмоцыі 5-цікласнікаў. З Агрыкам можна было сфатаграфавацца і нават паразмаўляць.

У выніку затрачаны час не прапаў дарма, а пайшоў усім на карысць. Інфармацыя, прадстаўленая банкам у мультымедыйнай форме, была цікавай і патрэбнай не толькі дзецям, але і дарослым удзельнікам мерапрыемства – настаўнікам.

Дзякуй “Белаграпрамбанку” за магчымасць даведацца новае, пададзеную у такой мілай забаўляльнай форме. Вучні з задавальненнем удзельнічалі у віктарыне і нават здзіўлялі сваімі адказамі вядучых. А цяпер у вольную хвілінку будуць чытаць яркія падарункавыя выданні. І яшчэ: прыемна, што ўрок праводзіўся на прыгожай сучаснай беларускай мове.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

класны кіраўнік 5 “М” класа,

Мінько Кацярына Аляксандраўна 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь