Home » Навiны » …і музыка гучала…

…і музыка гучала…

28 верасня  стартаваў чарговы Тыдзень музыкі. У першы дзень вакальныя групы «Зараначка», «Эксклюзіў», вакальны гурт 8 класаў выконвалі “Песні пра маю Радзіму”. 29 верасня сваёй творчасцю дзялілася з намі вучаніца 11 «Б» класа Тумель  Анастасія. Яна прадставіла сваю сольную праграму «Чароўны саксафон». 30 верасня адбыўся канцэрт класічнай музыкі для вучняў 3-4 класаў. На гэтым канцэрце навучэнцы нашай гімназіі дзяліліся сваім майстэрствам ігры на музычных інструментах – блокфлейтах, флейце, гітары, фартэпіяна, цымбалах. А 1 кастрычніка- Сусветны дзень музыкі- прайшоў канцэрт «Спявай, гітара», дзе вучань 9 “М” класа Бахта Раман выступіў са сваёй сольнай праграмай. А  падлеткі  з ВІА «Рэтра-хіт» парадавалі сваіх слухачоў лепшымі хітамі. І па традыцыі завяршыў Тыдзень музыкі святочны канцэрт да Дня настаўніка, дзе навучэнцы гімназіі падарылі  настаўнікам свае лепшыя песні.

Шаклеіна А.В.,  кіраўнік клуба “Гармонія”


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь