Home » Навiны » 17 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”.

17 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”.

У суботні дзень вучні 5-11 класаў наведалі секцыю “Спартыўныя гульні”, у рамках якой змаглі паспаборнічаць у валейболе і баскетболе. Гімназісты таксама наведалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Юны стралок” і “Гуляем у футбол”.

Вучні 4 “М” класа сталі ўдзельнікамі літаратурнай гульні “Мая матуля – лепшая на свеце”, якая прайшла ў школьнай бібліятэцы. А вучні і бацькі 6 “Б” класа сталі ўдзельнікамі пасяджэння дзіцяча-бацькоўскай гасцёўні “Анёл з імем матуля”, таксама прымеркаванага да Дня маці.

Вучням 5 “А” класа ў шосты дзень была прапанавана прававая гульня “Усё ў тваіх руках”, якую правёў педагог сацыяльны Фурса І.В.

Гімназісты, якія наведваюць аб’яднанні па інтарэсах па вывучэнню польскай мовы “Дожджык” і “Вясёлка”, сталі ўдзельнікамі конкурсу чытальнікаў польскай паэзіі імя А.Міцкевіча. Конкурс прайшоў у г.Мінску. Вынік – вучаніца 6 “М” класа, Рудак Анастасія, была ўзнагароджана дыпломам першай ступені ў другой узроставай групе. Віншуем Насцю і педагога дадатковай адукацыі Браніславу Уладзіміраўну Шчарбіну з перамогай!

Вучні 4 “Б”, 7 “М”, 8 “В” класаў, бацькі прынялі ўдзел у цырымоніі ўшанавання пераможцаў раённага конкурсу “Свет вачыма матулі”, якая прайшла ў ЦТДіМ. Вынік удзелу ў конкусе – дыпломы першай і другой ступені ў намінацыі “Фотаздымак” (узнагароджаны адпаведна Высоцкая Кацярына, вучаніца 8 “В” класа, і Чарняўская Любоў Аляксандраўна, матуля вучаніцы 4 “Б” класа Чарняўскай Мар’і)  і дыплом трэцяй ступені ў намінацыі “Птушыны базар” (узнагароджана Варакса Таццяна Леанідаўна, матуля вучня 7 “М” класа Варакса Аркадзя). Таксама віншуем пераможцаў конкурсу!

Вучні 4 “В” класа ў суботні дзень наведалі Эколага-біялагічны цэнтр, а вучні 2 “Б” класа – Тэатр юнага гледача ў г. Мінску.

Акцябраты і піянеры дружыны “Спадчына” сталі ўдзельнікамі прафілактычнай акцыі “Стань прыкметным!”, якую правёў супрацоўнік ДАІ Панчанка А.Ю.

Актывісты ПА ГА “БРСМ” у гімназічную суботу працягнулі падрыхтоўку да конкурснай праграмы “Містэр гімназія – 2015”, якая пройдзе на восеньскіх канікулах.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь