Home » Навiны » 24 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Восеньскія сюрпрызы”

24 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Восеньскія сюрпрызы”

 

IMG_20151024_104443375У суботні дзень вучняў 8 класаў паклікала спартландыя. Пераможцай спаборніцтваў стала зборная каманда вучняў 8 “А” і 8 “Б” класаў. Усе ўдзельнікі спартландыі былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

Гімназісты таксама наведалі секцыю “Спартыўныя гульні” і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Юны стралок” і “Гуляем у футбол”.

Вучні 7 класаў у суботні дзень сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”, якая прайшла ў рамках дзейнасці аб’яднання па інтарэсах “Мерыдыян” (ЭБЦ). Гімназісты з вялікай цікавасцю і задавальненнем адказвалі на пытанні педагога Яраховіча С.К. і выконвалі прапанаваныя ім заданні. Пераможцамі гульні сталі вучні 7 “М” класа.

Тэмай чарговага занятка аб’яднання па інтарэсах “ФотаАРТ” стала прыгажосць восеньскай прыроды.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжнай выставы “Ежа карысная і шкодная”.

Вучні 9-10 класаў сталі ўдзельнікамі VI абласнога турніру юных матэматыкаў, які  адбыўся ў г. Мінску 24-25 кастрычніка, у МАІРА. Вынік удзелу – абсалютная перамога!

Вучні 10-11 класаў былі запрошаны да ўдзелу ў XIII абласным кругласутачным турніры па гульні “Інтэлектуальны марафон”. Гімназісты ўдзельнічалі ў турніры ў якасці “ластавак” і “стрыжэй” (памочнікаў). Турнір праходзіў у гімназіі таксама 24-25 кастрычніка.

Вучні 2-4 класаў сталі ўдзельнікамі конкурсу чытальнікаў паэзіі “Радзіма мая дарагая”, які прайшоў у рамках Тыдня беларускай мовы ў пачатковай школе. Вынікі конкурсу будуць аб’яўлены пазней.

Вучні 3 “В” класа ў суботні дзень наведалі Эколага-біялагічны цэнтр.

Вучні 10 “Б” класа паўдзельнічалі ў працоўным дэсанце па добраўпарадкаванню тэрыторыі гімназіі.

Акцябраты і піянеры дружыны “Спадчына” прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Вучань, стань прыкметным пешаходам!”. Педагог Голец А.А. яшчэ раз абмеркавала з дзецьмі асноўныя правілы дарожанага руху і нагадала аб неабходнасці нашэння “флікераў”.

Удзельнікі гімназічнага клуба ЮІР працягнулі падрыхтоўку да раённага злёту-конкурсу, які адбудзецца 28 кастрычніка 2015г. на базе нашай гімназіі, а актывісты ПА ГА “БРСМ” – да конкурснай праграмы “Містэр гімназія – 2015”, якая таксама пройдзе на восеньскіх канікулах.

Намеснік дырэктара  

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь