Home » Навiны » Віншуем пераможцаў конкурсу даследчых работ!

Віншуем пераможцаў конкурсу даследчых работ!

30-31 кастрычніка 2015 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў  конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

У 2015 годзе для ўдзелу ў адборачным туры трэцяга этапу конкурсу  паступіла  680 даследчых работ  з устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і спецыяльнай адукацыі ўсіх рэгіёнаў Міншчыны, а таксама з Літвы, Латвіі і Расіі. Па рашэнні журы ў заключным туры конкурсу былі прадстаўлены найбольш цікавыя даследаванні.  Вучні нашай гімназіі паспяхова   выступілі ў  секцыях «Англійская мова. Філалогія. Краіназнаўства», «Геаграфія» і “Фізіка і астраномія»  ( былі прадстаўлены  2 калектыўныя даследаванні).

Віншуем  вучняў 11”А” класа Краўцову Анастасію  і Салаўёва Ягора! Іх даследаванне  «Выкарыстанне палярызацыі святла для вывучэння ўнутранай  будовы празрыстых рэчываў» было адзначана журы,  і яны ўзнагароджаны Дыпломам III ступені!  Ждановіч Лізавета, вучаніца 11 “А” класа, прадставіла сваю работу ў секцыях “Геаграфія”  і “Эканоміка і бізнес-планаванне». У склад бізнес – журы, якое ацэньвала  ідэі школьнікаў у гэтай секцыі, увайшлі прадстаўнікі Адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій, СТАА «Хенкель Баўтэхнік», ААТ «Хоум Крэдыт Банк».

Лізавета ўзнагароджана Галоўным прызам  СТАА «Хенкель Баўтэхнік» і   адзначана Спецыяльным прызам ААТ «Хоум Крэдыт Банк»  за лепшую інавацыйную  распрацоўку.

Віншуем пераможцаў і іх кіраўнікоў: настаўніка фізікі Доўнара Міхаіла Люцыянавіча і настаўніка геаграфіі Рагожкіну Святлану Рыгораўну!


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь