Home » Навiны » Запрашаем прыняць удзел у конкурсе!

Запрашаем прыняць удзел у конкурсе!

owlДарагія хлопчыкі і дзяўчынкі! Паважаныя бацькі і педагогі!

Нагадваем вам, што да 12 лістапада ў гімназіі праходзіць першы (унутрышкольны) этап раённай выставы-конкурсу Совушка.

Конкурс пройдзе па наступных намінацыях:

  • Гэта пацешная совушка. Удзельнікі намінацыі – аўтары работ у рознай тэхніцы выканання: тэкстыль (ткацтва, вышыўка, габелен, войлак); мастацкі роспіс (роспіс па тканіне, шкле, дрэве, батык і інш.); саломка (аплікацыя, інкрустацыя, саломапляценне); кераміка; выцінанка; квілінг.
  • Незвычайная птушка. Удзельнікі дадзенай намінацыі прадастаўляюць аўтарскія эсэ, сачыненне, верш, казку, легенду аб Саве.
  • “Вушастая сава – птушка года. У намінацыі ўдзельнічаюць работы, якія ўяўляюць сабой праекты кветнікаў па ландшафтным азеляненні тэрыторыі ўстановы адукацыі (гімназіі).

Удзел у конкурсе АБАВЯЗКОВЫ для ЎСІХ класных калектываў гімназіі!

Конкурсныя работы неабходна здаць у пакой для работы з дзіцячымі аб’яднаннямі не пазней за 12 лістапада, так як 13-14 лістапада будзе праходзіць гімназічная выстава-конкурс.

Пераможцы першага этапу конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і прымуць удзел у райннай выставе-конкурсе. Увага! Другі (раённы) этап конкурсу будзе праходзіць на базе нашай гімназіі.

Пераможцы раённага этапу выставы-конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама.

Лепшыя работы ўдзельнікаў выставы-конкурсу будуць перададзены нашай гімназіі для экспанавання ў музеі ўстановы.

Станьце удзельнікамі конкурсу! Прынясіце перамогу свайму класу і гімназіі!

Адміністрацыя гімназіі


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь