Home » Навiны » 14 лістапада гімназічная субота прайшла пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух!”

14 лістапада гімназічная субота прайшла пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух!”

Вучні 2, 5-10 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у рамках якога былі арганізаваны спартландыя “Дужыя, лоўкія, смелыя” (2 класы), спартландыя “Вясёлыя старты” (5-6 класы), віктарына “Здаровы будзеш – усё здабудзеш” (7 класы), гульня “Два агні” (7-8 класы), спаборніцтвы па стральбе і першынства гімназіі па баскетболе (9-10 класы). Гімназісты таксама наведалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Юны стралок”, “Тайквандо” і “Гуляем у футбол”.

У шосты гімназічны дзень вучні 8-11 класаў сталі ўдзельнікамі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Гісторыя”, “Замежная мова”. Вынік удзелу ў інтэлектуальным спаборніцтве – 17 дыпломаў першай, другой і трэцяй ступені.

Вучні 4 “В” класа прынялі актыўны удзел у пазнавальнай гульня “Уся праўда пра курэнне”, прысвечанай Міжнароднаму дню адмовы ад курэння (19.11).

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў кніжных выстаў “Чытаем па-беларуску”, “С. Алексіевіч – лаурэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 г.”. А вучням 3 “В”, 3 “М” класаў у бібліятэцы была прапанавана пазнавальная віктарына “Беражы ваду, святло, цяпло!”, прымеркаваная да Міжнароднага дня энергазберажэння (11.11).

У суботні дзень пачала работу гімназічная выстава “Совушка”, на якой прадстаўлена больш за сорак работ вучняў, бацькоў і педагогаў гімназіі ў рознай тэхніцы выканання (тэкстыль, мастацкі роспіс, світ-дызайн, пап’е-машэ, аплікацыя і інш.). Работы выкананы з самых розных матэрыялаў: тканіна, скура, папера, гузікі, гліна і  інш. На выставе можна таксама ўбачыць работы, якія ўяўляюць сабой праекты кветнікаў па ландшафтным азеляненні тэрыторыі гімназіі. Пераможцы гімназічнай выставы-конкурсу будуць вызначаны ў панядзелак, 16 лістапада. Яны будуць узнагароджаны дыпломамі і прымуць удзел у раённай выставе-конкурсе, якая пройдзе на базе нашай гімназіі з 19 па 21 лістапада.

Вучні 4 “Б” класа наведалі Эколага-біялагічны цэнтр. А вучні 3 “Б”, 4 “А”, 4 “М” класаў здзейснілі экскурсію ў в. Бярозаўка, дзе яны змаглі наведаць шклозавод “Нёман”.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь