Home » Навiны » Сад ад самых паспяховых

Сад ад самых паспяховых

16 лістапада лепшыя  вучні нашай гімназіі прынялі ўдзел у закладцы Саду поспеху. Права пасадзіць маладую яблыньку было прадстаўлена гімназістам,  якія дасягнулі высокіх вынікаў у алімпіядным руху, вучэбнай дзейнасці, інтэлектуальных і творчых конкурсах, спорце і працы.

Разам з вучнямі і настаўнікамі нашай установы пасадзіў сваю яблыньку  і выпускнік гімназіі 2015 года, пераможца заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове,  студэнт  Мінскага  дзяржаўнага лінгвістычнага  ўніверсітэта Кірыл Чырвоны, які  з удзячнасцю ўспамінае гімназію і спадзяецца , што яблыкі з яго”яблыні поспеху” прыдуцца да  спадобы  будучым вучням гімназіі.

А 18 лістапада дрэўцы ў Садзе поспеху пасадзілі самыя лепшыя вучні пачатковай школы. Разам са сваімі настаўнікамі яны таксама высадзілі дэкаратыўныя івы, якія, безумоўна, значна ўпрыгожаць тэрыторыю нашай гімназіі.

Жадаем усім нашым вучням і педагогам толькі поспехаў і спадзяёмся, што з кожным годам дрэў у Садзе поспеху будзе станавіцца ўсё больш і больш.

 

 

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь