Home » Навiны » Ты смела глядзі, гімназіст на жыццё!..

Ты смела глядзі, гімназіст на жыццё!..

Дзень гімназіста – асаблівае свята для ўсіх яго ўдзельнікаў: і для саміх пяцікласнікаў, і для іх бацькоў, класных кіраўнікоў, адміністрацыі. Гэта цудоўная традыцыя, якая ідзе каранямі ў глыбіню гісторыі гімназіі. Гэта добрая магчымасць зблізіцца вучням у класе падчас рэпетыцый і ганарыцца сваім калектывам пасля выступлення. А яшчэ гэта “хвіліна славы” для любога пяцікласніка, калі ў візітоўцы яму даецца магчымасць прадэманстраваць любыя свае таленты.

Хвалюючае агульнагімназічнае свята сабрала ўсіх яго ўдзельнікаў 21 лістапада, у суботу, а 11-й гадзіне ва ўпрыгожанай зале сталовай. Дух урачыстасці і ўзнёсласці лунаў паўсюль: і падчас прамовы дырэктара-заснавальніка гімназіі Мікалая Уладзіміравіча Мірона,  і калі галоўныя магістры ў мантыях ацэньвалі візітоўкі 5-х класаў, і калі дзеці шчыра паўтаралі словы клятвы гімназіста, і калі спявалі словы гімна: “Гімназія – слава дзяржынцаў з глыбінь…”.  Некаторыя бацькі сціралі ўпотай слязу замілаваня.

Усім 5-м класам удалося паказаць сябе з самага дорага боку. Вучні і спявалі, і танцавалі, і жартавалі, і чыталі вершы, і ігралі на музычных інструментах, і выконвалі гімнастычныя трукі, і нават паказвалі прыёмы барацьбы! Словам, усяляк стараліся даказаць, што яны дастойны ўступіць у рады гімназістаў.

Свята завяршыў канцэрт вучняў гімназіі – ад самых маленькіх да старшакласнікаў, пасля чаго пяцікласнікі накіраваліся ў свае базавыя кабінеты, каб паспрабаваць духмяны пачастунак – свежаспечаны яблычны пірог, падарунак гімназіі сваім “навабранцам”.

Калектыўнае фота… І толькі станоўчыя і светлыя ўспаміны на ўсё жыццё застануцца ў памяці. А цяпер пяцікласнікам трэба вельмі старацца, каб годна несці заслужанае званне гімназіста. Усё толькі пачынаецца!

Класны кіраўнік 5 “М” класа,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Мінько Кацярына Аляксандраўна

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь