Home » Навiны » 28 лістапада гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”.

28 лістапада гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”.

У суботні дзень вучні 2 і 7 класаў гімназіі прынялі ўдзел у спартландыях, падчас якіх яны змаглі паспаборнічаць  у лоўкасці, сіле і вынослівасці адпаведна з вучнямі 2 і 7 класаў ДУА “СШ №2 г. Дзяржынска”.

Гімназісты таксама наведалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Юны стралок” і “Гуляем у футбол”.

Вучні 9-11 класаў сталі ўдзельнікамі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”  і “Беларуская літаратура”, “Біялогія”, “Геаграфія”, “Астраномія”, “Грамадазнаўства”. Вынік удзелу ў інтэлектуальным спаборніцтве – 12 дыпломаў другой і трэцяй ступені.

Вучні 4 “А” і 4 “М” класаў, а таксама вучні 4 класаў ДУА “СШ №2 г. Дзяржынска” актыўна паўдзельнічалі ў гульні-падарожжы “Роднага краю лепей не ўяўляю”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі па праваслаўю “Добрыя кнігі”. Выстава прайшла ў рамках фестывалю-марафону “Крылы анёла”. А вучням 4 класаў у бібліятэцы было прапанавана віртуальнае падарожжа па старонках праваслаўнага часопіса “Калыска”.

Вучні 6 “А” і 6 “Б” класаў сталі ўдзельнікамі КТС “Здаровы будзеш – усё здабудзеш!” (у рамках рэалізацыі педагагічнага праекта “Новае пакаленне выбірае здаровы лад жыцця”).

А вучні 5 “А” і 5 “В” класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні “Ведаць, каб жыць”, прымеркаванай да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДа.

Актывісты ПА ГА “БРСМ” сталі ўдзельнікамі гульні-прадстаўлення “У пошуках “рэцэпта шчасця””, таксама прысвечанай Сусветнаму дню прафілактыкі СНІДа.

Піянеры дружыны “Спадчына”, актывісты ПА ГА “БРСМ” таксама паўдзельнічалі ў акцыі па збору макулатуры “Мая праца ўліваецца ў працу маёй краіны”. Усяго ў суботні дзень было сабрана 130 кг макулатуры.

Вучні 2 “А” класа наведалі Эколага-біялагічны цэнтр. А вучні 1 “Б” і 1 “В” класаў здзейснілі экскурсію ў г.Мінск, дзе яны змаглі наведаць Белдзяржцырк.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь