Home » Навiны » Вы ўжо ведаеце аб Вашых прафесійных схільнасцях?

Вы ўжо ведаеце аб Вашых прафесійных схільнасцях?

Увазе навучэнцаў 8-11 класаў устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна і бацькоў!

Where to goАддзел прафарыентацыйнай работы Інстытута інтэграваных форм навучання і маніторынгу адукацыі БНТУ прапануе дапамогу ў выяўленні прафесійных схільнасцяў, інтарэсаў і асобасных асаблівасцяў навучэнцаў 8-11 класаў.    28 студзеня  2016 года на базе нашай гімназіі  будуць праводзіцца групавыя прафарыентацыйныя кансультацыі спецыялістаў БНТУ. Мяркуецца, што тэсты дапамогуць акрэсліць шляхі будучага прафесійнага выбару, варыянты дадатковага развіцця, выбраць профіль далейшага навучання.
У выніку кансультавання навучэнцы даведаюцца, якая прафесія ім больш за ўсё падыходзіць з улікам здольнасцяў, інтарэсаў і асобасных асаблівасцяў.
Атрымаўшы дадзеную інфармацыю навучэнцы змогуць:
√ Правільна і свядома абраць прафесійную сферу.
√ Вызначыць прыдатны профіль навучання на  трэцяй ступені
Тэсціраванне будзе арганізавана ў групах па 5-10 чалавек на базе камп’ютэрнага класа, дзе будзе ўсталяваны тэставы праграмны прадукт БНТУ “ПРАФПЕРСПЕКТЫВА».

Вынікі тэсціравання, якія ўключаюць графічны шкальный профіль, пералік найбольш падыходзячых вучню прафесій, разгорнутыя тэкставыя інтэрпрэтацыі вынікаў будуць прадастаўлены вучню ў раздрукаваным выглядзе. Тэсціраванне  платнае. Кошт удзелу ў тэсціраванні  25000 руб.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь