Home » Навiны » 23 студзеня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”.

23 студзеня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”.

Навучэнцы 2 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі спартландыі “Вясёлыя старты”, а навучэнцам 3, 5-8 класаў былі прапанаваны зімовыя забавы – катанне на санках, лядзянках, лыжах, каньках. У другой палове дня была таксама арганізавана работа гімназічнага катка, які наведалі навучэнцы 9-10 класаў.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, падрыхтоўка да раённай алімпіяды па краязнаўству, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі, заняткі школы ранняга развіцця.

Навучэнцы 4 класаў сталі ўдзельнікамі пазнавальнай гульні “English is fun!”, якая прайшла ў рамках дзейнасці гімназічнага клуба “X-stream”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “2016 – Год культуры”, “Птушка года – 2016” і інш. А навучэнцам 4 класаў у бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у інтэлектуальнай гульні “Азбука асцярожнасці”,  прымеркаванай да Дня выратавальніка (19.01).

Навучэнцы 6 класаў у суботні дзень прынялі актыўны ўдзел у КТС “Прафесія: выратавальнік”, таксама прысвечанай Дню выратавальніка.

Навучэнцы 3 “Б”, 3 “М” класаў сталі ўдзельнікамі гульні-віктарына “Здароўе – гэта здорава!”, падчас якой яны абмеркавалі добрыя і дрэнныя звычкі, узгадалі асноўныя рэжымныя моманты,  якія неабходна выконваць вучням пачатковай школы для добрага самаадчування.

Лідары вучнёўскага самакіравання – Папова Лізавета, Гарноўская Марыя – прынялі ўдзел у пасяджэнні Савета Дзіцячага раённага парламента, якое прайшло ў ДУА “СШ №2 г. Дзяржынска”.

Актывісты піянерскай дружыны “Спадчына” і ПА ГА “БРСМ” сталі ўдзельнікамі конкурсна-забаўляльнай праграмы да Міжнароднага дня снегу, а затым – вечара адпачынку “Хітовы настрой”.

Намеснік дырэктара  

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь