Home » Навiны » 30 студзеня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”.

30 студзеня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”.

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Гуляем у футбол”, “Тайквандо”, секцыя па валейболе.

Гімназісты таксама наведалі наступныя аб’яднанні па інтарэсах – “Чароўная палітра”, “Рукадзельніца”, “Гімназічны тэатр”, “Беларускі тэатр”, “Жывое слова дзіцяці”, “Юны журналіст”, аб’яднанне па інтарэсах УДА – “Мерыдыян” (ЭБЦ).

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі, заняткі школы ранняга развіцця.

Навучэнцы 4 класаў сталі прынялі ўдзел у рабоце творчай майстэрні “We make it ourselves!”,  якая прайшла ў рамках дзейнасці гімназічнага клуба “X-stream”.

Гімназістам, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, было прапанавана паўдзельнічаць у гадзіне прафарыентацыі “Кім быць?”. У рамках дадзенага мерапрыемства навучэнцы змаглі пазнаёміцца з асаблівасцямі самых запатрабаваных сучасных прафесій.

Навучэнцы 2 класаў сталі ўдзельнікамі КВЗ “У свеце матэматыкі”, падчас якога яны выконвалі жартоўныя заданні па матэматыцы, заданні на развіццё логікі. Адказы каманд ацэньвала журы, прадстаўленае бацькамі навучэнцаў.

Актывісты піянерскай дружыны “Спадчына” прынялі актыўны ўдзел у конкурснай праграме “Піянерская мазаіка” (5 класы), конкурснай праграме, прысвечанай Таццянінаму дню (7 класы), падрыхтоўцы да ўдзелу ў раённым конкурсе па чэрлідзінгу “Піянерскія іскры”.

Навучэнцы 9-10 класаў у суботні дзень наведалі заняткі па англійскай мове ў МДЛУ, а навучэнцы 10 класаў – заняткі па хіміі ў БДУ і Дзень адчыненых дзвярэй у Акадэміі МУС.

Гімназісты таксама сталі ўдзельнікамі раённага конкурсу “Школа бяспекі – 2016” і VII абласнога турніра юных фізікаў.

Удзельнікі клуба “Гармонія” наведалі ДУА “Бараўскі ВПК яслі-сад – СШ Дзяржынскага раёна”, дзе яны павіншавалі калектыў школы са 150-гадовым юбілеем установы.

Намеснік дырэктара  

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь