Home » Навiны » “Калі душы так хочацца лятаць…”

“Калі душы так хочацца лятаць…”

5 лютага ў актавай зале гімназіі  г.Дзяржынска адбылася незвычайная сустрэча, якая праводзілася ў рамках фестывалю  праваслаўнай культуры “Кладзезь”. Навагрудскі паэт Зміцер Арцюх разам з Юліяй Лебядзенка і Наталляй Кароцінай далучылі слухачоў (вучняў 11-ых і 8-ых класаў) да прыгожага свету паэзіі і музыкі.

         Сустрэча адбылася ў  вельмі цёплай атмасферы, магчыма таму, што аўтар закрануў самую злабадзённую тэму сучаснасці – тэму духоўнасці і кахання. “У чым розніца паміж каханнем і любоўю?” – спытаў паэт у маладой аўдыторыі, якая прамаўчала. І не таму, што не ведала адказу, а таму што, сапраўды, разважаць можна бясконца, тым больш, што сёння гэтыя пытанні памяняліся месцамі на шалях  духоўных  каштоўнасцяў.

                   Я заблудзіўся між Дабром і Злом,

                Стаю на скрыжаванні і не знаю,

                       Куды ісці, дзе мой сапраўдны Дом?

                        Дзе ты, Жыццё? Я так цябе шукаю…

Лірычны герой З.Арцюха доўга блукаў па свеце: быў у Сівільі, наведаў Марока, патрапіў у Вену, але лёс прывёў яго назад, як вечнага вандроўніка – беларускага бусла, на Радзіму, у Беларусь, на родныя палеткі Навагрудка.

         Ён быў на раздарожжы, на скрыжаванні, але выйшаў на той шлях, адзіны, правільны, які падказала сэрца.

         Сустрэча была цёплай яшчэ і таму, што скрыпка ў руках Юліі Лебядзенка гучала так пяшчотна, што не магла пакінуць ніводнага слухача абыякавым. Лёгкія напевы змяняліся глыбокім і пранікнёным рамансам, а ганарлівая і пратэстуючая Кармен павольна падымалася ў неба легкакрылай “Аве Марыя”.

         Дзякуем за гэтае духоўнае свята людзям, якія ўмеюць знаходзіць сапраўдныя словы і дораць іх усім нам.

Кіраўнік клуба “Крынічка”         –    Аксана Яўгеньеўна Хацкевіч


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь