1 лютага бібліятэкар гімназіі Ала Мікалаеўна Харлап пабывала на вельмі цікавым семінары «Сучасная дзіцячая літаратура: методыка чытання і вывучэння ” ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі і прывезла адтуль шмат цікавых і карысных рэчаў.
На семінары выступілі Пастарнак Яўгенія Барысаўна, пісьменнік (pasternak-jane.livejournal.com/), Жвалеўскі Андрэй Валянцінавіч, пісьменнік, сцэнарыст (http://az-book.info/) і Кажура Віктар Віктаравіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Вілейская гімназія №2», перакладчык, пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член рэдакцыйнага савета часопіса “Роднае слова”. Я.Пастернак і А.Жвалеўскі – аўтары кніг для падлеткаў «Праўдзівая гісторыя Дзеда Мароза», «Час заўсёды добры», «Гімназія № 13», «Москвест», «Шэкспіру і не снілася», «Я хачу ў школу», «Смерць Мёртвых душ»,«52 лютага»,«Паляванне на васіліска», «Бяжым адсюль». Усе гэтыя кнігі выклікаюць нязменную цікавасць у чытачоў і выдаўцоў, адзначаны шматлікімі прэміямі.
В.Кажура – аўтар кніг «Гэта ўсё – Радзіма наша: зборнік вершаў», «Азбукоўнік : пазнавальна-навуковая, часам гульнёвая, кніжка-чытанка, камусьці забаўлянка», «Азбука ў вершах і малюнках», «Паэтычныя забавы : вершы-загадкі : [для чытання дарослымі дзецям]»
На семінары шырока была прадстаўлена сучасная літаратура для дзяцей і падлеткаў. Удзельнікі семінару пазнаёміліся з самымі папулярнымі аўтарамі, даведаліся пра самыя актуальныя і запатрабаваныя кніжныя навінкі, жанры, літаратурныя праекты, электронныя бібліятэкі. Атрымаць адказы на пытанні “Дзе шукаць дзіцячыя кнігі?”, “Дзе шукаць інфармацыю?”, пазнаёміцца з сайтамі аб дзіцячай літаратуры можна тут
Где искать детские книги или detlit-in-the-web
Современная литература для школьников (Презентация)
У бібліятэцы гімназіі з’явіліся новыя кнігі Я. Пастарнак і А. Жвалеўскага , на якія ўжо фарміруецца чарга! 🙂
Бібліятэка запрашае!