Home » Навiны » 6 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Гімназія чакае вас!”.

6 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Гімназія чакае вас!”.

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Гуляем у футбол”, “Юны стралок”. Навучэнцы 3 “Б”, 3 “В” класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі “Вясёлыя старты”, а ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Таеквандо” – спартыўных спаборніцтваў, якія прайшлі ў г. Мінску.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “Пісьменнікі-юбіляры”, “Умей сказць “не”” і інш. А навучэнцам 4 класаў у бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у КТС “Зямля з блакітнымі вачыма”,  у рамках якой дзеці паглыбілі свае веды аб прыродных каштоўнасцях роднага краю.

Навучэнцы 5 “А”, 5 “В” класаў у суботні дзень прынялі актыўны ўдзел у КТС “У свеце прафесій”, а навучэнцы 7 “А”, 7 “В” класаў – у пазнавальнай гульні “Хто хоча стаць знатаком?”.

Актывісты піянерскай дружыны “Спадчына” працягнулі рыхтавацца да ўдзелу ў раённым конкурсе па чэрлідзінгу “Піянерскія іскры”.

Навучэнцы 1-х класаў здзейснілі экскурсію ў г.Мінск, дзе яны змаглі наведаць Белдзяржцырк. Навучэнцы 3 “М” класа наведалі персанальную выставу творчых работ навучэнцаў узорнай аматарскай студыі “Прастора” у ЦТДіМ, дзе яны таксама сталі ўдзельнікамі творчага майстар-класа.

Безумоўна, самым яркім суботнім мерапрыемствам стала традыцыйнае свята – Вечар сустрэчы з выпускнікамі “Зваротны адлік”. Абстаноўка была вельмі ўрачыстая. Выпускнікоў, якія прыйшлі на свята, павіталі дырэктар гімназіі Паўхлеб Л.С., а таксама першы дырэктар гімназіі Мірон М.У. Затым, пры дапамозе чароўнагага гадзінніка, усе ўдзельнікі свята змаглі здзейсніць падарожжа ў мінулае – у краіну школьных успамінаў. Выпускнікі з задавальненнем расказвалі пра школьнае жыццё, адказвалі на пытанні вучняў гімназіі. Напрыканцы свята, па традыцыі, гучаў “Школьны вальс”…

Намеснік дырэктара  

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

Глядзець фотаздымки з вечара сустрэчы тут >>


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь