У сераду, 3 лютага 2016 года, адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаІнтэлект — 2016». Віншуем Слінка Канстанціна, Краўцову Анастасію, Салаўёва Ягора, Чмара Эльвіру з перамогай у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу і жадаем ім перамогі ў абласным этапе, які адбудзецца 19 лютага ў горадзе Маладзечна.
У творчай працы «Вывучэнне рэакцый паводзін мурашак роду Lasius у штучна створаных умовах» Слінка Канстанціна, вучня 9 «В» класа», адлюстравана актуальная тэма рацыянальнага прыродакарыстання.
Праект Краўцовай Анастасіі і Салаўёва Ягора, вучняў 11 «А» класа, «Выкарыстанне палярызацыі святла для вывучэння ўнутранай будовы празрыстых рэчываў» можа паспяхова выкарыстоўвацца як дапаможнік на ўроках фізікі.
Мастацкая праца Чмара Эльвіры,вучаніцы 9 «Б» класа. прызнана адной з лепшых.
Жадаем далейшых поспехаў!