Home » Навiны » Віншуем з перамогай у абласным этапе конкурсу «ТэхнаІнтэлект»!

Віншуем з перамогай у абласным этапе конкурсу «ТэхнаІнтэлект»!

tehnoint_logo19 лютага 2016 года на базе  дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №14 г. Маладзечна» адбылася вочная абарона работ абласнога  этапу конкурсу «ТэхнаІнтэлект».

У секцыі «Матэрыялы ў тэхніцы» Салаўёў Ягор  заняў  першае  месца за абарону  праекта, выкананага сумесна з Краўцовай Анастасіей (навучэнцы 11 «А» класа) пад кіраўніцтвам  настаўніка фізікі Доўнара Міхаіла Люцыянавіча.

 Слінка Канстанцін, навучэнец 9 “В” класа,   заняў першае месца у секцыі «Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне».  Кіраўнік – настаўнік біялогіі Слінка Святлана Уладзіміраўна.

Абодва праекты будуць прадстаўлены ў заключным этапе  VII РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ  НАВУКОВА-ТЭХНІЧНАЙ ТВОРЧАСЦІ  вучнёўскай моладзі “ТЭХНАІНТЭЛЕКТ”, які адбудзецца 15-17 сакавіка 2016 года  на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь