Навучэнцы 9-11 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі традыцыйнага ваенна-спартыўнага свята “А ну-ка, хлопцы!”, у рамках якога былі арганізаваны спаборніцтвы па падцягванню, чаўночным безе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, зборцы магазіна АКМ. Па выніках удзелу ва ўсіх конкурсах пераможцамі сталі наступныя навучэнцы 10 “В” класа:
1 месца – Ланевіч Уладзіслаў,
2 месца – Кадлубовіч Яўгеній,
3 месца – Макоўскі Павел.
Лепшай камандай, якая прыняла ўдзел у спаборніцтвах, таксама стала каманда юнакоў 10 “В” класа.
У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”; навучэнцы 7 класа ў складзе каманды Дзяржынскага раёна пранялі ўдзел у занальных спаборніцтвах па міні-футболе.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжнай выставы да Міжнароднага дня роднай мовы (21.02) “Родная мова – крыніца празрыстая”. А навучэнцам 4 “М” класа ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у круглым стале да Дня нараджэння А. Барто.
Навучэнцы 9 класаў прынялі ўдзел у моўнай гульні «Happy English makes us happy», якая прайшла ў рамках дзейнасці гімназічнага клуба “X-stream”.
Навучэнцы 3 “Б”, 3 “В” класаў сталі ўдзельнікамі КТС “Рыцарскі турнір”, прысвечанай Дню абаронцы Айчыны, а навучэнцы 8 класаў – КТС “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць”, таксама прымеркаванай да гэтага свята.
Навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у першым этапе Дзён творчасці і спаборніцтваў “У коле сям’і, разам з настаўнікам”; навучэнцы 5-7 класаў – у 11-й Раённай Алімпіядзе па ПДР, вынік удзелу – 2 месца: а навучэнцы 11 класа – у навукова-інжынерным конкурсе навучэнцаў «Belarus Science and Engineering Fair – 2016».
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.