Home » Навiны » 27 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Знаўцаў роднага краю мы ад шчырага сэрца вітаем!”

27 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Знаўцаў роднага краю мы ад шчырага сэрца вітаем!”

Навучэнцы 2 “В”, 2 “М” класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі спартландыі “Вясёлыя старты”. У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Гуляем у футбол”, секцыя па валейболе.

Навучэнцы 7 класа – піянеры дружыны “Спадчына” – прынялі ўдзел у фінальнай гульні раённага этапу рэспубліканскага турніру па піянерболе “Гуляй і выйгравай!”, вынік удзелу – 2 месца.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “Пісьменнікі-юбіляры”, “Родная мова – крыніца празрыстая”. А навучэнцам 5 “В” і 5 “М” класаў у бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у конкурснай праграме “Літаратурныя гонкі”.

Навучэнцы 6-7 класаў прынялі ўдзел у віртуальнай экскурсіі “Along the streets of London”, якая прайшла ў рамках дзейнасці гімназічнага клуба “X-stream”; а навучэнцы 2 “А”, 2 “Б” класаў, бацькі – у КТС “Экалагічная мазаіка”.

Навучэнцы 9 класаў сталі ўдзельнікамі ўрока мужнасці “Солдат войны не выбирает”, пад час якога яны сустрэліся з воінамі-інтэрнацыяналістамі Барцэвічам Ф.М., Калашнікавым Я.А., Сурмачам М.М. У рамках урока мужнасці адбыўся ўрачысты прыём вучняў 9 класаў у рады ГА “БРСМ”. Членскія білеты ГА “БРСМ” атрымаў 61 навучэнец.

Навучэнцы 8-11 класаў прынялі ўдзел у пятай раённай алімпіядзе па краязнаўству. Алімпіяда праходзіла ў два этапы. Пад час першага этапу ўдзельнікі алімпіяды выконвалі заданні краязнаўчай тэматыкі. У рамках другога этапу алімпіяды прайшоў “Парад музеяў” устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна. Музей Баявой славы гімназіі быў адзначаны дыпломам III ступені.

Навучэнцы 11 класа таксама сталі ўдзельнікамі XX рэспубліканскага  конкурсу работ даследчага характара (канферэнцыі) навучэнцаў.

Спецыялістамі СППС у суботні дзень былі арганізаваны занятак-трэнінг “Вучымся быць выхаванымі” для навучэнцаў 5 “Б” класа і ўдзел навучэнцаў 7 класаў у пасяджэнні клуба “Discovery” (ГДК).

У рамках дзейнасці гімназічнага клуба “Гармонія” прайшла конкурсная шоу-праграма “Дзве зоркі”. Удзельнікі шоу сталі пераможцамі ў розных намінацыях: Баранава Крысціна і Маслоўская Лізавета – “Супер-дуэт”, Тумель Анастасія і Серапіна Карына – “Прыз сімпатый гледачоў”, Барадзей Станіслаў і Камок Кацярына – “Дуэт-эмоцыя” і інш.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь