Home » Навiны » “Дзве зоркі”

“Дзве зоркі”

У гімназіі г. Дзяржынска не толькі навучаюць дзяцей на высокім прафесійным узроўні, але і развіваюць іх творчыя здольнасці, фантазію, раскрываюць талент. Гэта даказала яркае мерапрыемства – конкурсная шоу-праграма “Дзве зоркі”, якая адбылася 27 лютага. У праграме ўдзельнічала 7 дуэтаў:
Серапіна Карына, Тумель Анастасія – Прыз глядацкіх сімпатый;
Камок Кацярына, Барадзей Станіслаў –  дуэт-пераможца ў намінацыі «Эмоцыя»;
Юховіч Яна, Сазонаў Уладзіслаў – дуэт-пераможца ў намінацыі «Стыльны рэтра хіт»;
Байдак Лізавета, Хаменка Святаслаў – дуэт-пераможца ў намінацыі «Арыгінальнасць вобразу»;
Спадабаева Анастасія, Дыбаль Валянціна – дуэт-пераможца ў намінацыі «Артыстызм»;
Гойшык Ксенія, Павільчук Ілля –  намінацыя “Самы чароўны дуэт”;
Баранава Крысціна, Маслоўская Лізавета –  намінацыя «Супердуэт»
Праграма складалася з двух аддзяленняў: рэтра-хіт і сучасны хіт.
Якасны вакал, арыгінальнае стварэнне вобразу проста ўразілі членаў журы:
Дубоўскую Вольгу Аляксандраўну – загадчыка аддзела арганізацыйна-масавай работы і развіцця дзіцячага руху ў раёне;
Гал Вікторыю Аляксандраўну- заснавальніка і дырэктара салона мэблі;
Якубоўскую Анастасію – лаўрэата раённых, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў вакальнага майстэрства;
Сіланцьеву Наталлю Марсельеўну – настаўніка музыкі ДУА «Гімназія г. Фаніпаля» ;
Прахарэвіч Анжаліку Алегаўну – старшыню прафсаюзаў Дзяржынскага раёна;
Смяян Раісу Мікалаеўну – старшыню раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь”.
Усім дуэтам члены журы прысудзілі намінацыі. Кожны член журы зрабіў падарунак дуэту, які найбольш спадабаўся.
А самае галоўнае, усе атрымалі велізарнае задавальненне: удзельнікі конкурсу, іх бацькі, сябры, настаўнікі, журы !!!

А.В. Шаклеіна, настаўнік музыкі, кіраўнік клуба “Гармонія”


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь