Home » Навiны » У панядзелак, 07 сакавіка, мерапрыемствы шостага гімназічнага дня прайшлі пад дэвізам “Святло матуліных вачэй няхай нам ззяе найярчэй!”

У панядзелак, 07 сакавіка, мерапрыемствы шостага гімназічнага дня прайшлі пад дэвізам “Святло матуліных вачэй няхай нам ззяе найярчэй!”

Працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Гуляем у футбол”, секцыя па валейболе.

Гімназісты, якія наведалі бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “Умей сказать “НЕТ!””, “120 гадоў К. Крапіве”, “Выданні сучасных беларускіх аўтараў для дзяцей і падлеткаў”. Навучэнцам 9 класаў у бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у круглым стале “Творчы шлях Святланы Алексіевіч”, а бацькам будучых першакласнікаў – у інфармацыйнай гадзіне “Для вас, бацькі”.

Навучэнцы 8 класаў узялі ўдзел у музычнай гасцёўні “Listen to the Music, the world it’s bringing…”, якая прайшла ў рамках дзейнасці гімназічнага клуба “X-stream”.

Навучэнцы 2 “В”, 2 “М” класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі гульні-падарожжа “Чырвоны, жоўты і зялёны”; а навучэнцы 10 класаў – КТС “Масленица пришла – открывайте ворота!”.

У рамках шостага гімназічнага дня прайшла падрыхтоўка да раённага конкурсу “Баль! Баль! Баль!..”; таксама пачалася падрыхтоўка да традыцыйнага гімназічнага конкурсу “Міс гімназія”, які адбудзецца падчас вясенніх канікул.

Адбыўся ўрачысты прыём вучняў 10 класаў у рады ГА “БРСМ”. Членскія білеты ГА “БРСМ” атрымаў 41 навучэнец. Неабходна адзначыць, што 11 навучэнцаў 10-х класаў папоўняць рады ГА “БРСМ” 14 сакавіка падчас правядзення рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!”.

Піянеры гімназічнай дружыны “Спадчына”, актывісты ПА ГА “БРСМ” сталі ўдзельнікамі сацыяльна-значных акцый “Клопат” і “Дом без адзіноты”, а таксама працоўнай акцыі па збору макулатуры “Здай макулатуру – зберажы дрэва”.

Вучні, якія наведваюць гімназічны клуб “Гармонія”, узялі актыўны ўдзел у рэалізацыі творчага праекта “Сонца вам і кветак, дарагія матулі!”. У рамках праекта быў арганізаваны святочны канцэрт для супрацоўнікаў Дзяржынскай ЦРБ.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь