Віншуем настаўніка англійскай мовы Прыбыльскую Наталлю Леанідаўну з перамогай у абласной дыстанцыйнай алімпіядзе для педагагічных работнікаў. У другім этапе алімпіяды прымалі ўдзел 116 настаўнікаў англійскай мовы. Па выніках другога этапу Наталля Леанідаўна ўзнагароджана дыпломам I ступені! Жадаем далейшых поспехаў!