Навучэнцы 1-4 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі занальнага этапу раённага турніру сярод вучняў пачатковых класаў “Со спортом дружить – здоровыми быть”, вынік удзелу – 1 месца. Віншуем пераможцаў!
Працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, секцыя па валейболе.
Прайшла падрыхтоўка да раённага конкурсу тэатралізаваных пастановак, падрыхтоўка да традыцыйнага гімназічнага конкурсу “Міс гімназія”.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжнай выставы “Пісьменнікі-юбіляры”. Навучэнцам 4 “А” класа ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у рэкламе новых кніг з серыі “Маленькі прафесар”, а бацькам будучых першакласнікаў – у інфармацыйнай гадзіне “Для вас, бацькі”.
Навучэнцы 5 класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні “Enjoy Your English”, якая прайшла ў рамках дзейнасці гімназічнага клуба “X-stream”; навучэнцы 8 класаў – у літаратурнай гасцёўні, якая прайшла ў рамках Тыдня беларускай і рускай моў; навучэнцы 6 “Б” класа – у святочнай гульні “Вясновы настрой”.
Спецыялістамі СППС былі арганізаваны інтэрактыўная гульня “Дэтэктыўная гісторыя” для навучэнцаў 6 “А” класа і ўрок здароўя “Здаровы я – здаровая краіна” для навучэнцаў 6 “В”, 6 “М” класаў.
Навучэнцы 9 “М” класа сталі ўдзельнікамі традыцыйнага раённага свята “Баль! Баль! Баль!..”, вынік удзелу – тры дыпломы пераможцаў (“За лепшую мужчынскую ролю” (Бахта Раман), “За лепшую жаночую ролю” (Якімовіч Таісія), калектыўны дыплом “За стварэнне атмасферы балю”. Шчыра віншуем пераможцаў і мастацкага кіраўніка Храловіч Таццяну Іосіфаўну!
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.