Home » Навiны » 02 красавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Вясновы калейдаскоп”

02 красавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Вясновы калейдаскоп”

WP_20160402_001Навучэнцы 1 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята “Вясёлы ўрок здароўя”. Працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, секцыя па валейболе.

Гімназісты таксама наведалі наступныя аб’яднанні па інтарэсах – “Чароўная палітра”, “Рукадзельніца”, “Юны журналіст”, “Kapuśniaczek”, “Сучасны танец”.

Прайшла падрыхтоўка да абласнога злёту-конкурсу атрадаў ЮІР і ўрачыстага адкрыцця занальных спаборніцтваў па праграме летняга шматбор’я “Здароўе”.

Навучэнцы гімназіі наведалі факультатыўныя заняткі па рускай, кітайскай і польскай мовах, а таксама факультатыўныя заняткі музычнага накірунку.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, заняткі школы ранняга развіцця, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Птушынае асяроддзе” і “Гарады-пабрацімы”, прымеркаваных адпаведна да Міжнароднага дня птушак (01.04) і Дня яднання народаў Беларусі і Расіі (02.04). Навучэнцам 4 “В” класа ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць КТС “Чароўны свет птушак”.

Навучэнцы 7 класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”; навучэнцы 5 класаў – у інтэлектуальнай гульні “Grammar Merry- Go-Round”,  якая прайшла ў рамках дзейнасці гімназічнага клуба “X-stream”; навучэнцы 9-11 класаў – у працоўнай акцыі “Чыстая гімназія – чысты горад!” (у рамках раённага суботніка).

Спецыялістамі СППС у суботні дзень былі арганізаваны круглы стол “Я і маё здароўе” і занятак-трэнінг “Класныя пытанні” для навучэнцаў 5-6 класаў.

Навучэнцы 5-11 класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі раённага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі). Вынік удзелу – 5 дыпломаў I ступені, 2 дыпломы III ступені і 2 пахвальных водзывы. Шчыра віншуем пераможцаў і педагогаў, жадаем ім новых поспехаў і дасягненняў!

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь