Home » Навiны » 09 красавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Здаровыя вучні – здаровая нацыя!”.

09 красавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Здаровыя вучні – здаровая нацыя!”.

SAM_4067Навучэнцы 3, 5-10 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі Дня здароўя “Вясновая мазаіка”, у рамках якога былі арганізаваны спартландыя “Вясёлыя старты”, спаборніцтвы па легкаатлетычным кросе (5-10 класы), спаборніцтвы па піянерболе (5-7 класы), спаборніцтвы па футболе (5-10 класы), спаборніцтвы па валейболе (8-10 класы), турнір па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Акадэмія вясёлых кніг”, “Будзем здаровыя!”. Навучэнцам 7 класаў у бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у КТС “Зоркі глядзяць на нас”, прымеркаванай да Сусветнага дня авіацыі і касманаўтыкі (12.04).

Навучэнцы 8 класаў прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Do You Know Britain Well?”, якая прайшла ў рамках дзейнасці гімназічнага клуба “X-stream”.

Спецыялістамі СППС у суботні дзень былі арганізаваны занятак-трэнінг “Добры настрой – залог поспеху!” для навучэнцаў 5 “В” класа і гадзіна здароўя “Чароўная кветка, або пагаворым пра сваё здароўе” для навучэнцаў 5 “А” класа.

У суботні дзень прайшла падрыхтоўка да абласнога злёту-конкурсу атрадаў ЮІР.

Навучэнцы 10 класаў наведалі заняткі па хіміі ў БДУ, а навучэнцы 3-4 класаў – раённыя выставы “ТэхнаГрад – 2016”, “Беларусь у маім сэрцы” у ЦТДіМ.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь